дурні́ла, -ы, Д -у, Т -ам, М -е, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ні́л (разм., лаянк.).

Тое, што і дурань (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дурні́ла

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дурні́ла дурні́лы
Р. дурні́лы дурні́л
Д. дурні́лу дурні́лам
В. дурні́лу дурні́л
Т. дурні́лам дурні́ламі
М. дурні́ле дурні́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дурні́ла м., прост., бран. дурале́й, дурачи́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дурні́ла, ‑ы, м.

Разм. лаянк. Дурань, дурніца. — Ну, хутчэй абувай, чуеш! Скакаць пойдзеш! — З табой? — Ну а што ж? Са мною! Ох ты, дурніла! Яшчэ падзякуй, што бяру! Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дурачи́ще разг. дурні́ла, -лы м., дуры́ла, -лы м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дурачи́на прост., бран. дуры́ла, -лы м., дурні́ла, -лы м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

głupek

м. разм. дурань; дурніла

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дурале́й разг. ду́рань, -рня м., дуры́ла, -лы м., дурні́ла, -лы м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разля́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Пачаць моцна і доўга ляпаць. Лёскат варты.. гнаўся за ім услед. — Ажно апрацівела. Вось разляпаўся, дурніла, — вылаяўся Васіль. Гартны.

2. Раскідацца, распырскацца. Гразь разляпалася ва ўсе бакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дурні́ца, ‑ы, м. і ж.

Разм. лаянк. Дурань, дурніла. А гэты Юзік — шаляніца, Малы яшчэ, зусім дурніца, Так пад нагамі і таўчэцца. Колас. — Вось скажу заўтра Казюку, што Грышка бачыў, — абазваўся Хведар. — Маўчы, дурніца... і слова нікому не рэкні. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)