дукава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дуку́ю дуку́ем
2-я ас. дуку́еш дуку́еце
3-я ас. дуку́е дуку́юць
Прошлы час
м. дукава́ў дукава́лі
ж. дукава́ла
н. дукава́ла
Загадны лад
2-я ас. дуку́й дуку́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дуку́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Дукава́ць ’павучаць (часта з цялесным пакараннем)’ (Касп.), ’настройваць, падвучваць, падбухторваць кагосьці’ (Янк. III). Відаць, з адукава́ць ’выхоўваць’ у выніку адпадзення пачатковага ненаціскнога а‑ (а гэта з польск. edukować; < лац. educare ’выхоўваць’). Параўн. адука́цыя (гл.). Магчыма, сюды адносіцца і дукава́цца ’крыўляцца’ (Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дукава́цца ’крыўляцца’ (Шат.). Гл. дукава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надуко́ваны ’выхаваны’ (Пятк.). З на‑адукованы, да адукаваць, адукацыя з наступным сцяжэннем галосных. Гл. дукаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надэ́чыць1 ’падбухторыць’, над§чыцца ’падбухторыце^’, надраны ’падбухтораны’ (Яўс.). Утворана ад dŚчbiць ’паву чаць, падбухторваць’, дЗчыцца ’навучацца, пераймаць’, д$чаны ’навучаны’, для якіх не выключана аднолькавае паходжанне з бачыць ’гаварыць’, нaдśчыць ’нагаварыць’, што выводзяцца з літ. dėti ’абгаворваць’ (Сл. ПЗБ, 182). Можна меркаваць і пра блізкасць да дзеяслова незакончанага трывання дукаваць ’павучаць, падбухторваць’ (гл.), форма закончанага трывання ад якога была б над укаваць або *навучыць, што вельмі блізка фармальна і семантычна да разглядаемага слова.

Надэ́чыць2 Змяшчаць’ (Каханоўскі, Повязь часоў. Мн., 1985, 87), з тэксту не відаць, дзе распаўсюджана слова. Каханоўскі спрабуе звязаць з уласнай назвай Маладэнна, якая этымалагізуецца як ’малазмяшчальнае месца’, паколькі населены пункт быў заснаваны паміж поймай ракі і Ашмянскім узвышшам. Няясна, магчыма звязана з літ. dėti ’класці, змяшчаць’, nudėti ’залажыць, засунуць’, што адпавядае слав. *detiy адно са значэнняў якога ’дзець, класці, змяшчаць’ (гл. Абаеў, ВЯ, 1988, 3, 36); тады назва горада рэканструюецца як *malo‑detь‑no (суч. Маладзечна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)