дудкава́ты, -ая, -ае.

Падобны на дудку, круглы і пусты ўнутры.

Дудкаватае сцябло.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дудкава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дудкава́ты дудкава́тая дудкава́тае дудкава́тыя
Р. дудкава́тага дудкава́тай
дудкава́тае
дудкава́тага дудкава́тых
Д. дудкава́таму дудкава́тай дудкава́таму дудкава́тым
В. дудкава́ты (неадуш.)
дудкава́тага (адуш.)
дудкава́тую дудкава́тае дудкава́тыя (неадуш.)
дудкава́тых (адуш.)
Т. дудкава́тым дудкава́тай
дудкава́таю
дудкава́тым дудкава́тымі
М. дудкава́тым дудкава́тай дудкава́тым дудкава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дудкава́ты ду́дчатый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дудкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Доўгі, вузкі і пусты ўнутры. Дудкаватае сцябло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́дчатый дудкава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АМЕ́ЖНІК

(Oenanthe),

род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва ўмераных абласцях Еўропы, Азіі, гарах трапічнай Афрыкі, у Паўн. Амерыцы. Культывуюцца ў Галандыі. На Беларусі па берагах рэк і азёраў, на балотах расце амежнік вадзяны (О. aquatica); у наваколлях Магілёва і Гродна адзначаны амежнік дудкаваты (О. fistulosa). Ядавітыя (у каранях атрутнае смолападобнае рэчыва энантатаксін).

Адна- або шматгадовыя травяністыя расліны з вельмі галінастым пустацелым сцяблом выш. да 1,2 м. Лісце двойчы-тройчы перыстарассечанае. Кветкі дробныя белыя або ружаватыя ў складаных парасоніках. Плод — падоўжана-яйцападобны віслаплоднік (мае эфірны алей). Выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Амежнік вадзяны.

т. 1, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)