Дубро́ўна

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Дубро́ўна
Р. Дубро́ўна
Д. Дубро́ўну
В. Дубро́ўна
Т. Дубро́ўнам
М. Дубро́ўне

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дубро́ўна ср., г. Дубро́вно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дуброўна (в., Баранавіцкі р-н) 8/385; 11/589

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дуброўна (г.) 1/207, 211 (к.), 484, 485 (к.), 510; 2/70; 4/304, 305 (к.) 306; 6/196, 466, 654; 7/417, 512; 9/32

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДУБРО́ЎНА,

горад, цэнтр Дубровенскага р-на Віцебскай вобл., на р. Дняпро, пры ўпадзенні ў яго рэк Дубровенка і Свінка. За 107 км ад Віцебска, 8 км ад чыг. ст. Асінаўка на лініі Орша—Смаленск; аўтадарогамі злучаны з Оршай і Горкамі. 9,7 тыс. ж. (1997).

Ў пач. 16 ст. Д. — цэнтр буйной воласці на мяжы Віцебскага і Смаленскага ваяв. Ў розны час належала Глябовічам, Сапегам, А.Д.Меншыкаву, Р.А.Пацёмкіну, Любамірскім. У 16—18 ст. у Д. існаваў Дубровенскі замак. З 1772 Д. ў Аршанскай правінцыі, з 1777 — у Аршанскім пав. Магілёўскага намесніцтва. Дзейнічалі 4 правасл. царквы, бернардзінскі кляштар з касцёлам, сінагога, паштовы дом. У 1784 пабудавана 1-я ў Рас. імперыі гадзіннікавая ф-ка. У 1785—97 тут існаваў Дубровенскі піярскі калегіум. З 1861 цэнтр воласці Горацкага пав. Магілёўскай губ. У 1897—7974 ж. З 1924 раённы цэнтр, з 3.7.1925 горад. 9,9 тыс. ж. (1939). З 16.7.1941 да 26.6.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Д. і раёне 14 110 чалавек. 4,9 тыс. ж. (1959). У 1962—65 Д. ў Аршанскім р-не.

Прадпрыемствы харч., лёгкай, буд. матэрыялаў прам-сці. Брацкія магілы супрацоўнікаў міліцыі, сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнікі: Вызвалення, Г.А.Нікандравай. Помнікі архітэктуры: кляштар бернардзінцаў (пач. 19 ст.), Пакроўская царква (1-я пал. 19 ст.). Цэнтр ганчарнага рамяства (гл. Дубровенская кераміка).

т. 6, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дубро́ўна н. Dubrŭna i Dubruna n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Дубро́вно ср., г. Дубро́ўна, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДАБРЫ́НЬ,

вёска ў Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Дуброўна—Горкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПдУ ад Дуброўна, 109 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Зубры. 277 ж., 110 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 5, с. 560

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАРУ́БЫ,

вёска ў Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., на р. Расасенка, на аўтадарозе Дуброўнав. Баева. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 15 км на ПдУ ад г. Дуброўна, 107 км ад Віцебска, 24 км ад чыг. ст. Асінаўка. 472 ж., 190 двароў (1997). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 6, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Дняпроўская праўда» (газ., Дуброўна) 9/56

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)