Дубленых В. С. 8/141

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ду́блены

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ду́блены ду́бленая ду́бленае ду́бленыя
Р. ду́бленага ду́бленай
ду́бленае
ду́бленага ду́бленых
Д. ду́бленаму ду́бленай ду́бленаму ду́бленым
В. ду́блены (неадуш.)
ду́бленага (адуш.)
ду́бленую ду́бленае ду́бленыя (неадуш.)
ду́бленых (адуш.)
Т. ду́бленым ду́бленай
ду́бленаю
ду́бленым ду́бленымі
М. ду́бленым ду́бленай ду́бленым ду́бленых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ду́блены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ду́блены ду́бленая ду́бленае ду́бленыя
Р. ду́бленага ду́бленай
ду́бленае
ду́бленага ду́бленых
Д. ду́бленаму ду́бленай ду́бленаму ду́бленым
В. ду́блены (неадуш.)
ду́бленага (адуш.)
ду́бленую ду́бленае ду́бленыя (неадуш.)
ду́бленых (адуш.)
Т. ду́бленым ду́бленай
ду́бленаю
ду́бленым ду́бленымі
М. ду́бленым ду́бленай ду́бленым ду́бленых

Кароткая форма: ду́блена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МІ́НСКАЯ ГАРБА́РНАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала ў 1884—1914 у Мінску. Вырабляла скуры, шавецкія загатоўкі і інш. Мела ў 1895 вадзяны рухавік (2 к.с.) і паравы кацёл; у 1913 паравы і нафтавы рухавікі (30 к.с.). У 1902 выпушчана дубленых тавараў на 48,7 тыс. руб., шавецкіх загатовак на 54,6 тыс. руб., інш. скураных тавараў на 7,2 тыс. руб. У 1913 працавала 60 рабочых. Прадукцыю збывалі ў Адэсе, Кішынёве, Мінску.

т. 10, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МО́ТАЛЬСКІЯ КАЖУХІ́,

бел традыцыйнае зімовае нар. адзенне з в. Моталь Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Пашыраны з даўніх часоў. Шылі з белых нядубленых аўчын. М.к. былі доўгія, шчыльныя да стану з адкладным каўняром. Кроілі іх з бакавымі клінамі («вусамі»), зашпільвалі на гаплікі, багата аздаблялі рознакаляровай вышыўкай «козлікам», гладдзю, нашыўкамі пярэстага шнура, раменьчыкаў, тканіны (найчасцей блакітнае, чырвонае, зялёнае сукно), пампонамі. З 1930-х г. М.к. шылі з дубленых аўчын, якім надавалі чырвона-цагляны ці вохрысты колер. Яны сталі кароткія, прамога ці паўпрыталенага сілуэта, найчасцей са стаячым каўняром і футравай аблямоўкай уздоўж верхняга крыса, па нізе і разрэзах кішэняў. Аздаблялі каляровымі раменьчыкамі, працягнутымі праз вузкія надрэзы ўздоўж швоў, а таксама вышыўкай на кішэнях, нізе рукавоў, верхняй прыкаўнернай частцы спінкі. Паступова выходзяць з ужытку.

М.Ф.Раманюк.

Жанчына ў мотальскім кажуху.

т. 10, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)