дубано́с

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дубано́с дубано́сы
Р. дубано́са дубано́саў
Д. дубано́су дубано́сам
В. дубано́са дубано́саў
Т. дубано́сам дубано́самі
М. дубано́се дубано́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дубано́с м., зоол. дубоно́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дубано́с, ‑а, м.

Невялікая пеўчая птушка сямейства ўюрковых з моцнай дзюбай, прыстасаванай для разгрызання костачак пладоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДУБАНО́С (Coccothraustes coccothraustes),

птушка сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ва ўмераных шыротах Еўразіі, на Пн Індыі і Афрыкі. Жыве ў лісцевых і мяшаных лясах, садах і парках. Пералётны, часткова зімуе. На Беларусі звычайны на Пд ад шыраты г. Бабруйск, найб. на Палессі; рэдкі на Пн.

Даўж. цела каля 13 см, маса 46—57 г. Дзюба моцная, тоўстая, канічная. Галава бура-карычневая, горла, паласа вакол дзюбы, крылы і хвост чорныя, спіна каштанавая, на плячах шырокая светлая паласа, цела знізу рыжавата-шэрае, брушка і пляма на хвасце і крылах белыя. Самка больш цьмяная. Нясе 3—7 (найчасцей 4—5) яец. Корміцца насеннем дрэў, пладамі крушыны, рабіны, чаромхі, костачкамі вішні і інш.

Дубанос.

т. 6, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дубанос уласна 4/299 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дубано́сы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Дубано́сы
Р. Дубано́с
Дубано́саў
Д. Дубано́сам
В. Дубано́сы
Т. Дубано́самі
М. Дубано́сах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дубоно́с зоол. дубано́с, -са м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вішні́ўка, вышні́вка ’птушка дубанос, Coccothraustes сосcothraustes L.’ (Нікан.). Гл. вішняк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вішня́к ’птушка дубанос, Coccothraustes coccothraustes L.’ (Ніканчук). Ад вішня. Назва ўзнікла таму, што дубаносы часта шкодзяць садам, асабліва вішнёвым. Параўн. таксама вішнёўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляве́кадубанос’ (Мат. Гом., 236). Гукапераймальнае. Ад кляве‑кляве ўтварыўся дзеяслоў *клявець. Словаўтваральная мадэль з суфіксам -ека (умецьумека) (Сцяцко, Афікс. наз., 37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)