Дрэўныя расліны 12/38, гл. Дрэва

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дрэ́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дрэ́ўны дрэ́ўная дрэ́ўнае дрэ́ўныя
Р. дрэ́ўнага дрэ́ўнай
дрэ́ўнае
дрэ́ўнага дрэ́ўных
Д. дрэ́ўнаму дрэ́ўнай дрэ́ўнаму дрэ́ўным
В. дрэ́ўны (неадуш.)
дрэ́ўнага (адуш.)
дрэ́ўную дрэ́ўнае дрэ́ўныя (неадуш.)
дрэ́ўных (адуш.)
Т. дрэ́ўным дрэ́ўнай
дрэ́ўнаю
дрэ́ўным дрэ́ўнымі
М. дрэ́ўным дрэ́ўнай дрэ́ўным дрэ́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АДНАДО́МНЫЯ РАСЛІ́НЫ, манагамныя расліны,

расліны, у якіх аднаполыя кветкі — мужчынскія (тычынкавыя) і жан. (песцікавыя) або інш. мужчынскія і жан. органы размнажэння (у някветкавых раслін) знаходзяцца на адной расліне. Напр., дрэўныя расліны — бяроза, ляшчына, дуб, сасна, елка; травяністыя — кукуруза, агуркі, гарбузовыя; многія імхі, водарасці. Параўн. Двухдомныя расліны, Шматдомныя расліны.

т. 1, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэндрапа́рк

(ад дэндра- + парк)

вялікі парк, у якім вырошчваюць дрэўныя і кустовыя расліны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПСАМАФІ́ТЫ [ад грэч. psammos пясок + ...фіт(ы)],

расліны рухомых пяскоў, пераважна пустынь. Маюць шэраг прыстасаванняў для існавання на пясках, што перавейваюцца ветрам і агаляюць карані або засыпаюць расліны і перашкаджаюць прарастанню насення. Дрэўныя і кустовыя П. ўтвараюць моцныя прыдаткавыя карані на засыпаных пяском ствалах (напр., саксаул, кандым) і парасткі з прыдаткавых пупышак на аголеных каранях (пясчаная акацыя і інш.). Травяністыя П. ўтвараюць падземныя парасткі часам у выглядзе доўгіх каранёў, што хутка растуць праз тоўшчу пяску (напр., асака пясчаная). Многія П. — эфемеры. Для памяншэння выпарэння вады шматгадовыя П. маюць дробнае моцна рэдукаванае лісце або пазбаўлены яго (фотасінтэз і транспірацыя адбываюцца праз сцябло). Плады П. лятучыя (маюць розныя прыдаткі) і не заносяцца пяском.

т. 13, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАТАНІ́ЧНЫ САД БДУ.

Арганізаваны ў 1933 па ініцыятыве У.У.Адамава на тэр. універсітэцкага гарадка ў Мінску. З 1967 у в. Шчомысліца пад Мінскам (на базе вучэбнай гаспадаркі БДУ). Пл. 25 га. Батанічны сад БДУ уключае дэндрарый (закладзены ў 1930-я г. дэндролагам І.​І.​Собалевым), лесапарк, участак сістэматыкі раслін (460 відаў), участкі кветкавых (400 відаў), с.-г. (харч., кармавых), тэхн. (160 відаў), лек. (150 відаў), фларыстычны ўчастак дзікарослых травяністых (350 відаў) раслін Сібіры, Д.​Усходу, Крыма, Каўказа, Карпат, Сярэдняй Азіі, Паўн. Амерыкі. У калекцыях больш за 1800 відаў, формаў і сартоў раслін, у т. л. рэдкія і каштоўныя дрэўныя экзоты (328 відаў). Большасць зімаўстойлівыя, добра цвітуць, пладаносяць і даюць насенне. База для падрыхтоўкі студэнтаў-біёлагаў, правядзення навук. даследаванняў і культ.-асв. работы ў галіне прыродазнаўства і аховы прыроды.

Батанічны сад БДУ. Адзін з сектараў дэндрарыя.

т. 2, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)