дрэ́вавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дрэ́вавы дрэ́вавая дрэ́вавае дрэ́вавыя
Р. дрэ́вавага дрэ́вавай
дрэ́вавае
дрэ́вавага дрэ́вавых
Д. дрэ́ваваму дрэ́вавай дрэ́ваваму дрэ́вавым
В. дрэ́вавы (неадуш.)
дрэ́вавага (адуш.)
дрэ́вавую дрэ́вавае дрэ́вавыя (неадуш.)
дрэ́вавых (адуш.)
Т. дрэ́вавым дрэ́вавай
дрэ́ваваю
дрэ́вавым дрэ́вавымі
М. дрэ́вавым дрэ́вавай дрэ́вавым дрэ́вавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дрэ́вавы древе́сный;

дрэ́вавыя раслі́ны — древе́сные расте́ния;

дрэ́вавыя паро́ды — древе́сные поро́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрэ́вавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дрэва, з’яўляецца дрэвам; дрэўны. Дрэвавыя расліны. Дрэвавыя пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрэ́ўны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца дрэвам, дрэвавы.

Дрэўная парода.

Дрэўная расліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрэ́ўны, см. дрэ́вавы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрэ́ўны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дрэвавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

arborescent

[,ɑ:rbəˈresənt]

adj.

дрэ́вападо́бны; дрэ́вавы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ДЭНДРАБІЁНТЫ [ад дэндра... + біёнт(ы)],

арганізмы, якія насяляюць дрэвавы ярус расліннасці. У фауне сярод пазваночных Д. пераважаюць птушкі, шмат Д. сярод насякомых, павукападобных і інш. груп беспазваночных.

т. 6, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАГАМО́ЛЬНІКАЎ (Уладзімір Уладзіміравіч) (23.4.1941, г. Гомель — 6.9.1992),

бел. археолаг. Канд. гіст. н. (1989). Скончыў Гомельскі ун-т (1974). З 1977 выкладчык у ім. У выніку раскопак і аналізу летапісаў даследаваў межы рассялення радзімічаў і іх суседзяў, храналогію радзіміцкіх старажытнасцяў, распрацаваў тыпалагічную класіфікацыю радзіміцкага пахавальнага абраду, выявіў асаблівасці іх адзення. Вывучаў гісторыю і грамадскі лад усх.-слав. летапісных плямёнаў на тэр. Беларусі.

Тв.:

Археологические памятники Гомельщины. Мн., 1988 (разам з А.А. Макушнікавым).

Багамолы: 1 — дрэвавы; 2 — звычайны; 3 — яйцы багамола (аатэка).

т. 2, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАГАМО́ЛЫ (Mantoptera, Mantodea),

атрад драпежных насякомых. Больш за 2000 відаў, пашыраны ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў. Найчасцей трапляецца багамол звычайны (Mantis religiosa). Вядомы таксама багамол дрэвавы (Hierodula tenuidentata), рывеціны (Rivetima), багамолы-малышкі (Armene), эмпузы (Empusidae).

Даўж. да 11 см. Цела падоўжанае, галава рухомая трохвугольная, ногі добра развітыя, на пярэдняй пары шыпы, якія ўтвараюць пры складванні моцны хапальны апарат. Ротавыя органы грызучыя. Пярэднія крылы вузкія, заднія складаюцца веерападобна (ёсць бяскрылыя). Яйцы адкладваюць на расліны, камяні; звычайна зімуюць. Драпежнікі, сядзяць у малітоўнай позе (адсюль назва), кормяцца насякомымі, некат. трапічныя віды нападаюць на дробных яшчарак, птушак. Некат. віды занесены ў Чырв. кнігу СССР.

т. 2, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)