дру́злы, -ая, -ае.

Пазбаўлены пругкасці, рыхлы, вялы.

Друзлыя мышцы.

Друзлае цела.

|| наз. дру́зласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дру́злы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дру́злы дру́злая дру́злае дру́злыя
Р. дру́злага дру́злай
дру́злае
дру́злага дру́злых
Д. дру́зламу дру́злай дру́зламу дру́злым
В. дру́злы (неадуш.)
дру́злага (адуш.)
дру́злую дру́злае дру́злыя (неадуш.)
дру́злых (адуш.)
Т. дру́злым дру́злай
дру́злаю
дру́злым дру́злымі
М. дру́злым дру́злай дру́злым дру́злых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дру́злы дря́блый; ры́хлый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дру́злы, ‑ая, ‑ае.

1. Гнілы, трухлявы, рассыпчаты. Друзлы грыб. □ Ступіўшы на прагаліну,.. дзе друзлы камень асыпаецца крохкай жарствой, [мядзведзь] спыняе крок. Лынькоў. І крыгі яшчэ ішлі. Ужо апошнія — друзлыя, іржавыя. Ракітны.

2. Вялы, рыхлы, азызлы. Друзлае цела. // З рыхлым, азызлым целам. Ураднік — друзлы, з абвіслымі шчокамі, з слязлівымі вачамі ды з нейкай павольнасцю ў руках. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дру́злы

1. (гнілы, трухлявы) morsch, welk, schlaff; bröckelig (рассыпісты);

2. (азызлы, вялы, рыхлы) schlaff; welk (твар); belibt, mit inem Schmrbauch;

3. перан (бязвольны) wllensschwach

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Дру́злыдрузлы’ (БРС), ’азызлы’ (Касп.). Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), відаць, прасл. лексічны дыялектызм бел. мовы. Зыходная форма *drǫzlъjь, якую Трубачоў (там жа) параўноўвае з літ. drumzlùs, drum̃zlinas, drumžlùs ’мутны’. Сюды ж з іншай формай вакалізму і крыху іншай суфіксацыяй адносяцца, паводле Трубачова, і ст.-слав. дрѧселъ, дрѧхлъ, рус. дря́хлый і г. д. Сюды адносіцца і бел. дру́знуць ’друзнуць’ (БРС). Параўн. яшчэ дра́хлы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адру́злы, -ая, -ае (разм.).

Які страціў пругкасць; вялы, зморшчаны, друзлы.

А. твар.

|| наз. адру́зласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дря́блый прям., перен. дру́злы; (вялый) вя́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ры́хлый

1. ры́хлы;

2. перен., разг. дру́злы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

flabby [ˈflæbi] adj.

1. infml дру́злы; адві́слы; вя́лы

2. сла́бы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)