дружалю́бнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. дружалю́бнасць
Р. дружалю́бнасці
Д. дружалю́бнасці
В. дружалю́бнасць
Т. дружалю́бнасцю
М. дружалю́бнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дружалю́бнасць ж.

1. дружелю́бие ср.;

2. дру́жественность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дружалю́бнасць, ‑і, ж.

Прыязнасць, добразычлівасць. Прыйшлі .. [Аляксандру Іванавічу] на памяць дакорлівыя позіркі ды нават і заўвагі сяброў. Потым слёзы Ніны, яе такая харошая, жаночая, цярплівая дружалюбнасць. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дружалю́бнасць ж. Fréundlichkeit f -, -en; Fréundschaftlichkeit f -, -en;

быць глыбо́ка ўра́жаным дружалю́бнасцю von der Fréundlichkeit [Fréundschaftlichkeit] tief beéindruckt sein

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дружалю́бны, -ая, -ае.

Прыязна настроены.

Д. чалавек.

Дружалюбна (прысл.) гутарылі ўдваіх.

|| наз. дружалю́бнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дру́жественность дружалю́бнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дружелю́бие ср. дружалю́бнасць, -ці ж., прыя́знасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

synthetic [sɪnˈθetɪk] adj.

1. шту́чны; сінтэты́чны;

synthetic diamonds шту́чныя дыяме́нты;

synthetic rubber сінтэты́чны каўчу́к

2. ко́мплексны

3. прытво́рны, напускны́;

synthetic friendliness няшчы́рая дружалю́бнасць

4. ling. сінтэты́чны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прыя́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Прасякнуты сяброўскімі адносінамі, дружалюбнасцю, даверам. Гутарка так і лілася, так і сакатала, і гутарка самая прыязная, поўная спачування. Колас. З гэтым хлопцам у мяне адразу ўсталяваліся прыязныя і даверлівыя адносіны. Савіцкі.

2. Добразычлівы, спагадлівы. Міхаль Ермаліцкі адразу неўзлюбіў Собіча. Ён быў наогул не вельмі прыязны да людзей і крыху закаханы ў сябе. Скрыган. Нават лаянка.. [Івана Пракопавіча], звычайна прыяцельская, прыязная, вясёлая, цяпер звініць сапраўднаю злосцю. Колас.

3. Які выказвае дружалюбнасць, добразычлівасць, прыязнасць. Чалавек глядзеў.. вясёлымі вачамі, і ўвесь яго твар .. поўніўся добрай прыязнай усмешкай. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́язнь ’сяброўства; сяброўская прыхільнасць’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Янк. БП), ст.-бел. приязнь ’тс’ (Альтбаўэр); сюды ж прыя́знасць ’уласціваць прыязнага; сяброўскія, добразычлівыя адносіны’ (ТСБМ), прыя́зны ’прасякнуты сяброўскімі адносінамі, дружалюбнасцю, даверам; добразычлівы, спагадлівы; які выказвае дружалюбнасць, добразычлівасць, прыязнасць’ (ТСБМ; бабр., маг., Шн. 2; Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.), прыя́зніцца ’моцна сябраваць’ (Нас.), прыя́злівасць ’сяброўская прыхільнасць’, прыя́злівы ’які выказвае прыязнасць’, прыя́зліва ’па-сяброўску’ (Нас.), ’прыязна, прыхільна’ (Бяльк.). Рус., укр. при́язнь ’тс’, польск. przyjaźń ’сяброўства’, н.-луж. pśijazń ’ласкавасць, міласць’, в.-луж. přijazny ’міласцівы, добразычлівы’, чэш. přízeń ’добразычлівасць; роднасць’, славац. priazeń ’прыязнасць, добразычлівасць’, славен. prijázen ’мілы, ветлівы’. Прасл. *prijaznь ’добразычлівасць, ветлівасць’, *prijaznъ ’добразычлівы, ветлівы’, утвораны ад *prijati (гл. прыяць) з суф. ‑znь (гл. Слаўскі, SP, 1, 119); гл. яшчэ Фасмер, 3, 369; Махэк₂, 495; Голуб-Копечны, 302; Брукнер, 445; Банькоўскі, 2, 935; Сной₂, 575). Прыя́знасць і прыя́злівы ў беларускай могуць быць запазычаннямі з польск. przyjazność і przyjazliwy; паводле Булахава (Развіццё, 12), апошняе слова — калька з рускай, што цяжка давесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)