дро́б

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дро́б дро́бы
Р. дро́бу дро́баў
Д. дро́бу дро́бам
В. дро́б дро́бы
Т. дро́бам дро́бамі
М. дро́бе дро́бах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дроб², -у, мн. -ы, -аў, м.

Лік, прадстаўлены ў выглядзе частак адзінкі.

Бясконцы дзесятковы дробдроб, у запісе якога пасля коскі знаходзіцца бясконцая колькасць лічбаў.

Правільны дробдроб, у якім лічнік меншы за назоўнік.

Няправільны дробдроб, у якім лічнік большы за назоўнік.

Дзесятковы дробдроб, назоўнік якога з’яўляецца цэлай ступенню ліку дзесяць.

|| прым. дро́бавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дроб¹, -у, мн. -ы, -аў, м.

Кавалачак чаго-н.; драбок.

Д. цукру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дроб (род. дро́бу, мн. дро́бы) м., мат. дробь ж.;

пра́вільны д. — пра́вильная дробь;

няпра́вільны д. — непра́вильная дробь;

про́сты д. — проста́я дробь;

дзесятко́вы д. — десяти́чная дробь;

перыяды́чны д. — периоди́ческая дробь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дроб 1, ‑у, м.

Разм. Кавалачак чаго‑н.; драбок. Дроб цукру. □ Ганька паспешна снедае. Паспешна кладзе ў сваю торбачку, поруч з букваром, загорнуты ў капусны ліст дроб сыру з хлебам. Васілевіч. [Яніна] адрэзваг ладны дроб сала. Мурашка.

дроб 2, ‑у; мн. дробы, ‑аў; м.

Лік, які складаецца з пэўнай колькасці роўных частак адзінкі. Вывучаць дробы. Множанне дробаў.

•••

Бесканечны дзесятковы дробдроб з неабмежаванай колькасцю дзесятковых знакаў.

Дзесятковы дробдроб, назоўнік якога ёсць цэлая ступень ліку 10 (такі дроб запісваюць без назоўніка, аддзяляючы ў лічніку справа коскай столькі лічбаў, колькі нулёў у назоўніку).

Няправільны дробдроб, у якім лічнік большы за назоўнік.

Перыядычны дроб — бесканечны дзесятковы дроб, у якім адна або некалькі лічбаў нязменна паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці.

Правільны дробдроб, у якім лічнік меншы за назоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДРОБ у арыфметыцы,

лік, які змяшчае адну ці некалькі доляў (роўных частак) адзінкі. Абазначаецца сімвалам ab (або a/b), дзе a — лічнік, які паказвае колькасць доляў адзінкі, падзеленай на столькі частак, колькі паказвае (называе) назоўнік b (a і b) — цэлыя лікі). Д. a/b можна таксама разглядаць як вынік дзялення ліку a на лік b; калі a дзеліцца нацэла на b, то дзель — цэлы лік (напр., 6/3 — 2; 28/7 — 4), калі не дзеліцца — дробавы (напр., 3/7; 20/12).

Д. ab наз. правільным, калі a < b, і няправільным, калі a > b. Няправільны Д. можна запісаць у выглядае сумы цэлага ліку і правільнага Д. (змешаны лік); для гэтага патрэбна лічнік падзяліць з астачай на назоўнік, напр., 67 13 = 5 13 + 2 13 = 5 + 2 13 = 5 2 13 . Множанне і дзяленне Д. выконваюць па правілах: a b c d = a c b d ; a b : c d = a d b c , суму (рознасць) Д. ab і cb з аднолькавымі назоўнікамі — па правілах a b ± c b = a ± c b . Д. ab не зменіцца, калі лічнік і назоўнік памножыць на адзін і той жа лік, адрозны ад нуля. Таму Д. ab і cd можна прывесці да агульнага назоўніка (замяніць на роўныя ім Д. з аднолькавымі назоўнікамі, звычайна роўнымі найменшаму агульнаму кратнаму b і d). Калі лічнік і назоўнік маюць агульныя множнікі, Д. можна надаць нескарачальны від, напр., 1435 — скарачальны ( 14 35 = 2 7 5 7 = 2 5 ) , а 2584 — нескарачальны Д. Гл. таксама Дзесятковы дроб, Дробавая і цэлая часткі ліку.

А.А.Гусак.

т. 6, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дроб м. матэм. Bruch m -(e)s, Brüche; Brchzahl f -, -en;

дзесятко́вы дроб Dezimlbruch m, Zhnerbruch m;

про́сты дроб gewöhnlicher Bruch;

пра́вільны дроб chter Bruch;

няпра́вільны дроб nechter Bruch;

скараці́ць дроб inen Bruch kürzen;

прыве́сці драбы́ дро́бы да аднаго́ назо́ўніка Brüche auf inen Nnner brngen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Дро́б1дроб’ (матэматычны тэрмін)’ (БРС). У гэтым значэнні запазычанне з рус. дробь ’тс’ (вядомага з XVIII ст.). Аб рус. слове гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 192–193.

Дроб2 ’шрот’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. дробь ’шрот’ (вядома з 1639 г.), якое звязана з дробь ’дробязь, малыя часткі чаго-н.’ Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 193.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ланцуговы дроб, гл. Неперарыўны дроб

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бесканечны дроб 7/483

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)