Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
драфа́ж., зоол. дрофа́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
драфа́, ‑ы; мн. дрофы; ж.
Буйная стэпавая птушка атрада жураўлепадобных з доўгай шыяй і дужымі нагамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драфа́ж.заал. Tráppe f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Драфа́ ’драфа’ (БРС). Назва гэтай птушкі сустракаецца ў слав. мовах у розных формах: рус.дрофа́, дрохва́, укр.дро́хва́, дро́фа, балг.дро́пла, серб.-харв.дро̏пља, ст.-чэш.droptva, чэш.drop, славац.drop, польск.drop. Раней (гл. Фасмер, 1, 542) зыходнай прасл. формай лічылі *dropy (р. скл. *dropъve). Лепш арыентавацца на ст.-чэш.droptva (гл. у Гебаўэра, Sl. stč., I, 839; сустракаюцца таксама формы dropa, dropfa, drofa) і лічыць зыходным *dro‑pъty (да і.-е.*dr‑/*der‑ ’хутка бегаць’ і *pъt‑ ’птушка’). Падрабязны агляд матэрыялу і этымалагічных версій гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 125–126 (там і літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Драфа звычайная 4/275 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
дрофа́зоол.драфа́, -фы́ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДРАФІ́НЫЯ (Otididae),
сямейства птушак атр. жураўлепадобных. 11 родаў, 24 віды. Пашыраны ў стэпах і паўпустынях Афрыкі, Еўразіі і Аўстраліі. Найб. вядомыя: драфа звычайная (Otis tarda), стрэпет (Tetrax tetrax), джэк, або драфа-красуня (Chlamydotis undulata). На Пд Беларусі раней трапляліся драфа звычайная (нар. назвы дроп, крохва), занесеная ў Чырв. кнігу (1-е выд.), і стрэпет.
Вялікія і сярэдніх памераў птушкі, маса 1—23 кг. Самцы большыя за самак. Апярэнне шчыльнае, разнастайнай афарбоўкі. Шыя сярэдняй даўжыні, тоўстая. Ногі моцныя, доўгія, трохпальцыя, з цвёрдымі мазолістымі падушачкамі. Хвост кароткі. У шлюбны перыяд самцы такуюць. Гняздо на зямлі, нясуць 2—5 яец. Корм разнастайны, пераважна раслінны. Ахоўваюцца, разводзяцца штучна.