ДРАЗДО́ВЫЯ (Turdidae),

сямейства пеўчых птушак атр. вераб’інападобных. 50—55 родаў, каля 300 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды і халодных раёнаў Арктыкі. Жыхары лясоў, зараснікаў, кустоў, абрываў і скал. У Чырв. кнізе МСАП 4 віды і 8 падвідаў. На Беларусі 14 відаў з 6 родаў: гарыхвосткі, дразды (Turdus), заранкі (Erithacus), каменкі (Oenanthe), салаўі (Luscinia), чаканы (Saxicola).

Даўж. 12—40 см, маса 13—200 г. Вонкавы выгляд і афарбоўка дарослых птушак разнастайныя Птушаняты плямістыя. Ногі ў большасці моцныя, пярэдні бок цэўкі ўкрыты 1 шчытком Дзюба моцная, але тонкая. Хвост у большасці прамы. Ва ўмераных шыротах Д. — пералётныя птушкі. Гняздуюцца на дрэвах, кустах, зямлі, у дуплах і інш. Нясуць 2—6 яец. Гадуюць за год 1—2 патомствы. Кормяцца насякомымі, восенню і зімой — ягадамі, насеннем. Многія Д. добра спяваюць.

т. 6, с. 195

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

драздо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. драздо́вы драздо́вая драздо́вае драздо́выя
Р. драздо́вага драздо́вай
драздо́вае
драздо́вага драздо́вых
Д. драздо́ваму драздо́вай драздо́ваму драздо́вым
В. драздо́вы (неадуш.)
драздо́вага (адуш.)
драздо́вую драздо́вае драздо́выя (неадуш.)
драздо́вых (адуш.)
Т. драздо́вым драздо́вай
драздо́ваю
драздо́вым драздо́вымі
М. драздо́вым драздо́вай драздо́вым драздо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

драздо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дразда, належыць яму.

2. у знач. наз. драздо́выя, ‑ых. Сямейства птушак атрада вераб’іных, да якога адносяцца дрозд, салавей і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)