дравяні́сты, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да дрэва, з’яўляецца дрэвам.

Дравяністыя расліны.

2. перан. Цвёрды, як дрэва.

Д. яблык.

|| наз. дравяні́стасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дравяні́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дравяні́сты дравяні́стая дравяні́стае дравяні́стыя
Р. дравяні́стага дравяні́стай
дравяні́стае
дравяні́стага дравяні́стых
Д. дравяні́стаму дравяні́стай дравяні́стаму дравяні́стым
В. дравяні́сты (неадуш.)
дравяні́стага (адуш.)
дравяні́стую дравяні́стае дравяні́стыя (неадуш.)
дравяні́стых (адуш.)
Т. дравяні́стым дравяні́стай
дравяні́стаю
дравяні́стым дравяні́стымі
М. дравяні́стым дравяні́стай дравяні́стым дравяні́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дравяні́сты прям., перен. деревяни́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дравяні́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дрэва, з’яўляецца дрэвам. Для расліннасці пустыні характэрна перавага дравяністых раслін над травяністымі. Гавеман. // Цвёрды, як дрэва. Дравяністы корань.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

деревяни́стый прям., перен. дравяні́сты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

woody [ˈwʊdi] adj.

1. лясі́сты, лясны́

2. дравяні́сты;

a woody plant дравяні́стая раслі́на

3. драўля́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hlzig a драўля́ністы дравяні́сты, як дрэ́ва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЛЯШЧЫ́НА, арэшнік (Corylus),

род кветкавых раслін сям. ляшчынавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў лясной зоне Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Культ. формы (фундук) вырошчваюць 3—4 тыс. гадоў. На Беларусі 1 дзікарослы від Л. звычайная, або лясны арэх (C. avellana). Расце ў падлеску і на ўзлесках шыракалістых і мяшаных лясоў. 7 відаў інтрадукавана.

Аднадомныя лістападныя кусты, радзей дрэвы. Лісце простае, чаргаванае, чаранковае. Тычынкавыя кветкі ў павіслых каташках, песцікавыя — у двухкветкавых дыхазіях (развілінах), сабраных у галоўчатыя суквецці. Плод — аднанасенны дравяністы арэх. У пладах да 70% алею, які выкарыстоўваецца ў харч., кандытарскай, лакафарбавай і мед. прам-сці, з макухі робяць халву Драўніна ідзе на дробныя вырабы. З кары атрымліваюць фарбавальныя і дубільныя рэчывы. 3 парасткаў плятуць мэблю і інш. Лек. і дэкар. расліны.

У.​Л.​Пярэднеў.

т. 9, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)