до́чачка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. до́чачка до́чачкі
Р. до́чачкі до́чачак
Д. до́чачцы до́чачкам
В. до́чачку до́чачак
Т. до́чачкай
до́чачкаю
до́чачкамі
М. до́чачцы до́чачках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ба́хаць1, бах! ’бахаць, падаць і г. д.’, рус. ба́хать, ба́хнуть, бах, укр. бах, ба́хати, ба́хкати, польск. bachnąć, славац. bach, báchať і г. д. Гукапераймальнага паходжання, параўн. баба́х, бух. Гл. Шанскі, 1, Б, 59.

Ба́хаць2 (дзіцячая лексіка) ’спаць’ (Бяльк., Янк. III), бах ’тс’ (Янк. III: Хадзі́, до́чачка, у люлю бах; хадзі́, до́нька, ба́хаць, ляж бах). Звязана з ба́хаць1 (гл.). Першапачатковае значэнне: ’падаць (бахаць) у ложак, калыску’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)