до́пінг, -у, мн. -і, -аў, м.

Сродак, які стымулюе фізічную і нервовую дзейнасць чалавека на кароткі час.

|| прым. до́пінгавы, -ая, -ае.

Д. кантроль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́пінг

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. до́пінг до́пінгі
Р. до́пінгу до́пінгаў
Д. до́пінгу до́пінгам
В. до́пінг до́пінгі
Т. до́пінгам до́пінгамі
М. до́пінгу до́пінгах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

до́пінг, -гу м. до́пинг

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Допінг 4/259

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

до́пінг, ‑у, м.

1. Узбуджальныя сродкі, якія пры ўвядзенні ў арганізм стымулююць фізічную і нервовую дзейнасць.

2. перан. Пра ўсё, што стымулюе творчую актыўнасць, павышае працаздольнасць.

[Англ. dope — даваць наркотык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДО́ПІНГ (англ. doping ад dope даваць наркотык),

стымуляцыя псіхафіз. актыўнасці спартсмена з дапамогай фармакалагічных сродкаў і метадаў. прызнаных Мед. камісіяй Міжнар. алімп. к-та (МАК) допінгавымі. У спіс допінгавых сродкаў уваходзяць: узбуджальныя (амфетамін, эфедрын, кафеін); абязбольваючыя наркатычныя (марфін, кадэін, какаін і інш.); андрагенна-анабалічныя стэроіды (метанабол. 19-нортэстастэрон, станазалол, тэстастэрон); мачагонныя (фурасемід, гідрахлоратыязід, ацэтазаламід, аміларод і інш. для хуткага штучнага зніжэння масы цела, прыспешваюць працэс выдзялення мачы, што зніжае канцэнтрацыю ў ёй допінгавых субстанцый і перашкаджае іх выяўленню); пептыдныя гармоны і іх аналагі (плацэнтны ганадатрапін, кортыкатрапін, самататрапін, эрытрапаэтын). Д. з’яўляюцца таксама сродкі, выкарыстанне якіх не забаронена, але мае пэўныя абмежаванні; алкаголь, марыхуана, сродкі мясц. абязбольвання. У абгрунтаваных мед. паказаннямі выпадках дазваляецца выкарыстанне пракаіну, лідакаіну (ксілакаіну), карбакаіну. Кортыкастэроіды могуць выкарыстоўвацца толькі мясцова пры захворваннях вушэй, вачэй, скуры, пры інгаляцыйнай тэрапіі (астма, алергічны насмарк) і бэта-адрэналітыкі (прапраналол і інш.). Допінгавымі метадамі лічацца аўтатрансфузія (пераліванне ўласнай крыві), гетэратрансфузія (пераліванне донарскай крыві), пераліванне прэпаратаў, які маюць эрытрацыты (з уласнай або донарскай крыві), фармацэўтычныя, хім., фіз. маніпуляцыі з мэтай падмены саставу пробы біял. вадкасці.

Пошукі пазатрэніровачных спосабаў стымуляцыі псіхафіз. магчымасцей чалавека вяліся яшчэ ў старажытнасці. З канца 19 ст. ў спарт. дысцыплінах, што патрабуюць доўгатэрміновага напружання (напр., веласіпедны спорт), выкарыстоўвалі кафеін, алкаголь, эфір, стрыхнін і абязбольваючыя наркатычныя сродкі. Першыя антыдопінгавыя даследаванні (пачынальнік польскі фармацэўт А.Букоўскі) праведзены ў пач. 20 ст. на скакавых конях на іпадромах Будапешта, Варшавы, Вены. У 1950—60-я г. фармацэўтычныя сродкі пачалі шырока выкарыстоўваць у многіх відах спорту. Першы смяротны выпадак зафіксаваны ў час Алімп. гульняў у 1960 у Рыме (у выніку злоўжывання амфетаміну і вял. напружання пры высокай тэмпературы паветра памёр дацкі веласіпедыст К.Енсен). У 1967 МАК стварыў Мед. камісію, якая распрацавала правілы антыдопінгавага кантролю. На 94-й сесіі МАК (1988, Сеул) прыняты тэкст Міжнар. алімп. антыдопінгавай хартыі, якая вызначае прынцыпы барацьбы з Д., ролю і задачы ў ёй спарт і ўрадавых арг-цый. У 1989 Антыдопінгавая хартыя прынята Саветам Еўропы.

т. 6, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

до́пінг м. Dping n -s, -s, ufputschmittel n -s, -;

дава́ць каму-н до́пінг j-n dpen;

до́пінгавы кантро́ль Dpingkontrolle f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

до́пінг

(англ. doping, ад dope = даваць наркотыкі)

сродкі, якія штучна ўзбадзёрваюць арганізм, стымулююць на кароткі час фізічную і нервовую дзейнасць; выкарыстоўваюцца ў ветэрынарыі, а часам і ў спорце, што забаронена міжнароднымі спартыўнымі арганізацыямі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

до́пінг

(англ. doping, ад dope = даваць наркотыкі)

сродкі, якія штучна ўзбадзёрваюць арганізм, стымулююць на кароткі час фізічную і нервовую дзейнасць (выкарыстоўваюцца ў ветэрынарыі, а часам і ў спорце, што забаронена міжнароднымі спартыўнымі правіламі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

до́пінг-лабарато́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. до́пінг-лабарато́рыя до́пінг-лабарато́рыі
Р. до́пінг-лабарато́рыі до́пінг-лабарато́рый
Д. до́пінг-лабарато́рыі до́пінг-лабарато́рыям
В. до́пінг-лабарато́рыю до́пінг-лабарато́рыі
Т. до́пінг-лабарато́рыяй
до́пінг-лабарато́рыяю
до́пінг-лабарато́рыямі
М. до́пінг-лабарато́рыі до́пінг-лабарато́рыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)