дзірва́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дзірва́н дзірваны́
Р. дзірвану́ дзірвано́ў
Д. дзірвану́ дзірвана́м
В. дзірва́н дзірваны́
Т. дзірвано́м дзірвана́мі
М. дзірване́ дзірвана́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дзірва́н, -у́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Нявораная зямля, якая зарасла густой травой.

Плугамі ўзнімалі некранутыя дзірваны.

2. Тое, што і дзёран.

|| прым. дзірва́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзірва́н, -ну́ м. земля́, гу́сто поро́сшая траво́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзірва́н, ‑у, м.

1. Тое, што і дзёран. Каб наварыць ландышы сёння, Слава яшчэ ўвосень выкапаў іх у лесе разам з дзірваном. Хомчанка. Зверху скляпенне было прысыпана зямлёй і абложана дзірваном. Колас.

2. Нявораная зямля, густа парослая травой. Выходзяць на поле плугі, Ўзнімаюць плугі дзірваны. Купала. Палі ўсё яшчэ ляжалі шырокімі, даўно не кранутымі дзірванамі, суха шасцелі пераспелым пустазеллем. У першыя гады пасля вызвалення ў калгасе.. не хапала сілы падняць гэты далёкі заляжалы дзірван. Шамякін.

[Літ. dirvonas.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзірва́н м

1. (дзёран) Rsen m -s, -;

2. (зямля, парослая травой) stark begrster Bden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дзірва́н

(літ. dirvónas)

верхні слой глебы, густа зарослы травой; пласт, выразаны з гэтага слоя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Дзірва́н ’неапрацаванае, зарослае травой поле’ (БРС, Сцяшк.). Старое запазычанне з літ. мовы. Параўн. літ. dirvónas (да dirvà; аб этымалогіі літ. слоў гл. Фрэнкель, 1, 97). Ужо ў ст.-бел. мове сустракаюцца формы дирванъ, дырванъ у значэнні ’аблога’ (формы гэтыя вядомы з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзірва́н Запушчанае на многа гадоў і парослае травой поле; аблога (БРС). Тое ж дзерва́н, дзярва́н (Брасл., Маладз.), дзярва́н, дзярба́н (Сміл. Шат.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

здзірване́лы, -ая, -ае.

Які пакрыўся дзірваном, ператварыўся ў дзірван.

З. курган.

|| наз. здзірване́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

sward [swɔ:d] n. lit. трава́; газо́н; дзірва́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)