Дзір, гл. Аскольд і Дзір

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Аскольд і Дзір 1/517; 5/561

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АСКО́ЛЬД І ДЗІР,

кіеўскія князі ў 2-й пал. 9 ст. Паводле летапісных звестак былі баярамі Рурыка. У 860 узначальвалі першы паход на Канстанцінопаль, вялі барацьбу з печанегамі, улічамі, дунайскімі балгарамі. Учынілі паходы на драўлян, полацкіх крывічоў. Забіты ў 882 наўгародскім князем Алегам.

т. 2, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыдзі́ра, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -дзір (разм.).

Прыдзірлівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задзі́ра, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -дзі́р (разм.).

Завадатар сварак, боек, забіяка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзіра́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дзіра́ дзі́ры
дзіры́
Р. дзіры́ дзі́р
Д. дзіры́ дзі́рам
В. дзіру́ дзі́ры
дзіры́
Т. дзіро́й
дзіро́ю
дзі́рамі
М. дзіры́ дзі́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзі́рыць

‘дзіравіць, рабіць дзіркі ў чым-небудзь, на чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дзі́ру дзі́рым
2-я ас. дзі́рыш дзі́рыце
3-я ас. дзі́рыць дзі́раць
Прошлы час
м. дзі́рыў дзі́рылі
ж. дзі́рыла
н. дзі́рыла
Загадны лад
2-я ас. дзі́р дзі́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дзі́рачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

«ЧА́НДРА»

(англ. Chandra),

касмічны апарат для пошукаў і даследаванняў крыніц рэнтгенаўскага выпрамянення. Створаны Нацыянальным кіраўніцтвам па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (НАСА) ЗША. Названы ў гонар С.Чандрасекара. Запушчаны 25.7.1999 з амер. пілатуемага касм. карабля «Калумбія». Самы буйны рэнтгенаўскі тэлескоп у свеце: даўж. 11,8 м, дыяметр 4,27 м, агульная маса 5865 кг. Выкарыстоўваецца для вывучэння чорных дзір, актыўных ядзер галактык, квазараў, пошуку скрытай масы Сусвету.

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 17, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХА́БЛА ТЭЛЕСКО́П, касмічны тэлескоп імя Э.​Хабла,

тэлескоп (рэфлектар) для назіранняў і даследаванняў касм. аб’ектаў з арбіты ШСЗ. Распрацаваны НАСА з удзелам Еўрап. касм. агенцтва. Названы імем Э.П.Хабла. Люстра дыям. 2,4 м, агульная маса 12 т. Выведзены на арбіту выш. 610 км амер. пілатуемым касм. караблём «Дыскаверы». Даследаванні праводзяцца з 20.5.1990. Выкарыстоўваецца для вывучэння далёкіх планет, зорак, туманнасцей і галактык, пошуку чорных дзір і інш.

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 16, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дзіра́, -ы́, мн. дзіры́ і (з ліч. 2, 3, 4) дзіры́, дзір, ж.

1. Вялікая дзірка ў вопратцы або адтуліна ў чым-н.

Залатаць дзіры на локцях.

Залажыць дзіры цэглай.

2. Далёкае ад культурных цэнтраў месца (разм.).

Жыве ён у такой дзіры, што свет не бачыў.

○

Чорная дзіра (спец.) — вобласць у касмічнай прасторы з надзвычай магутным гравітацыйным прыцягненнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)