Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дзёгаць, -гцю, м.
Цёмны смалісты вадкі прадукт, які атрымліваецца шляхам сухой перагонкі дрэва, торфу або каменнага вугалю.
Змазаць боты дзёгцем.
◊
Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду — пра што-н. малое, здольнае атруціць, сапсаваць вялікае.
|| прым.дзёгцевы, -ая, -ае ідзягця́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзёгаць, -гцю м. дёготь;
◊ лы́жка ~гцю ў бо́чцы мёду — погов. ло́жка дёгтя в бо́чке мёда
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Дзёгаць 4/199; 10/563
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
дзёгаць, ‑гцю, м.
Цёмная густая смалістая вадкасць, якая здабываецца шляхам сухой перагонкі цвёрдага паліва (драўніны, торфу, каменнага вугалю і пад.). Васіль Лявончык у чым быў на калгасным двары, у тым і пайшоў, толькі забег да рымароў і добра змазаў свае ялавыя боты дзёгцем.Шахавец.Пах сасновай смалы так густа напаіў паветра, што яно ў начной цемры здавалася цягучым, як дзёгаць.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЁГАЦЬ,
прадукт сухой перагонкі драўніны, торфу, бурага і каменнага вугалю, сланцаў. Густая вадкасць бурага ці чорнага колеру. Складаная сумесь арган. рэчываў, састаў якой залежыць ад сыравіны і метадаў перапрацоўкі.
Пры паўкаксаванні (сухая перагонка пры 500—600 °C) вугалю, торфу, сланцаў утвараецца т.зв. першасны Дз., які мае (у залежнасці ад сыравіны) фенолы, насычаныя вуглевадароды, альдэгіды, кетоны і інш.арган. рэчывы. Пры каксаванні каменнага вугалю ўтвараецца Дз. каменнавугальны (гл.Каменнавугальная смала). Дз. драўняны падзяляюць на бяроставы (атрымліваюць награваннем бяросты да 200—300 °C без доступу паветра), і менш якасны бярозавы (атрымліваюць разгонкай прадуктаў піролізу драўніны з карой). Драўняны Дз. выкарыстоўваюць пры тлушчаванні скуры, у медыцыне і ветэрынарыі (кампанент дзягцярнага мыла, розных мазей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзёгацьм. Teer m -s, -e;
драўля́ны дзёг Hólzteer m;
◊
лы́жка дзёгцю ў бо́чцы мёду ein Trópfen Wérmut im Fréudenbecher
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Дзёгаць ’дзёгаць’. Рус.деготь, укр.де́готь, польск.dziegieć, чэш.dehet. Прасл.*degъtь ’тс’. Лічыцца роднасным з літ.degùtas ’тс’ (параўн. літ.dègti ’паліць’). Раней меркавалі, што слав. слова запазычана з балт. моў (аргументам тут было тое, што няма адпаведнага слав. дзеяслова: у слав. мовах выступае аснова *žeg‑ < *geg‑ ’паліць’, а не *deg‑, як у балт.). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 204–205; Фасмер, 1, 493; Бернекер, 1, 182–183; Брукнер, 109. Незалежна ад праблематыкі існавання слав. базавага дзеяслова для *degъtь трэба звярнуць увагу, што ў ст.-чэш. мове dehet абазначае таксама пэўнае дрэва (Terpentinbaum, terebinthus; гл. у слоўніку Гебаўэра). Гэта магчымы каштоўны рэлікт даўніны, які, мяркуем, зусім не падмацоўвае ідэю запазычання з балт. моў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзягця́рныгл.дзёгаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дёготьдзёгаць, -гцю м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)