«Сорак дзяўчат» (эпас) 5/425

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Інстытут шляхетных дзяўчат 4/407; 5/118

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Выхаваўчае таварыства шляхетных дзяўчат 9/617

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Смольны інстытут шляхетных дзяўчат 9/617

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дзе́ўчына

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дзе́ўчына дзяўча́ты
дзяўчы́ны
Р. дзе́ўчыны дзяўча́т
Д. дзе́ўчыне дзяўча́там
В. дзе́ўчыну дзяўча́т
Т. дзе́ўчынай
дзе́ўчынаю
дзяўча́тамі
М. дзе́ўчыне дзяўча́тах

Іншыя варыянты: дзяўчы́на.

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзяўчы́на

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дзяўчы́на дзяўча́ты
дзяўчы́ны
Р. дзяўчы́ны дзяўча́т
Д. дзяўчы́не дзяўча́там
В. дзяўчы́ну дзяўча́т
Т. дзяўчы́най
дзяўчы́наю
дзяўча́тамі
М. дзяўчы́не дзяўча́тах

Іншыя варыянты: дзе́ўчына.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

парасцвіта́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Расцвісці — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

Ружы парасцвіталі.

Твары дзяўчат парасцвіталі ўсмешкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спеў, спе́ву, мн. спе́вы, спе́ваў, м.

1. гл. спяваць.

2. Песня.

С. салаўя.

За рэчкай чуліся спевы дзяўчат.

3. Выкананне песень, арый і пад. як мастацтва.

Высокі ўзровень харавых спеваў.

|| прым. спе́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПО́ПРАДКІ, вячоркі,

даўні звычай бел. вясковых дзяўчат збірацца вечарамі з работай у адной хаце. Пачыналіся ад Пакроваў (1 кастр. с.ст.) і доўжыліся да Вялікадня. На П. звычайна пралі, ткалі, вышывалі. Прыходзілі і хлопцы, якія плялі лапці, вырэзвалі лыжкі, рамантавалі калаўроты для дзяўчат. На П. жартавалі, расказвалі цікавыя здарэнні, казкі, паданні, былічкі, загадвалі загадкі. У перадсвяточныя вечары дзяўчаты прыносілі невял. пачастунак, пасля якога моладзь спявала песні, танцавала пад гармонік ці скрыпку. Звычай не захаваўся.

Л.​І.​Мінько.

т. 12, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЖУРАВЕ́ЛЬ»,

бел. танец-гульня. Некалькі дзяўчат танцуюць і спяваюць, інш. ахоўваюць іх ад «жураўлёў» (хлопцаў). Калі хлопцы лавілі дзяўчат, спявалі ўсе разам (запіс А.​Я.​Васільевай, 1879). У запісе П.​М.​Шпілеўскага (1853) выканаўцы павольна падымаюць то правую, то левую нагу, імітуючы крокі жураўля. У цэнтры круга ходзіць хлопец — «журавель». Калі пары кружацца, ён імкнецца выхапіць якую-н. дзяўчыну з рук кавалера. Калі дзяўчаты закрычаць: «Хапай, журавель!» — ён павінен схапіць за руку дзяўчыну і станцаваць з ёй адзін круг. «Жураўлём» у крузе застаецца хлопец без пары. У танцах і гульнях пра жураўля выяўляюцца стараж. вераванні ў культ птушак (жывёльны татэмізм).

Ю.​М.​Чурко.

т. 6, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)