дзя́тлаў
прыметнік, прыналежны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
дзя́тлаў |
дзя́тлава |
дзя́тлава |
дзя́тлавы |
| Р. |
дзя́тлавага |
дзя́тлавай дзя́тлавае |
дзя́тлавага |
дзя́тлавых |
| Д. |
дзя́тлаваму |
дзя́тлавай |
дзя́тлаваму |
дзя́тлавым |
| В. |
дзя́тлаў (неадуш.) дзя́тлавага (адуш.) |
дзя́тлаву |
дзя́тлава |
дзя́тлавы (неадуш.) дзя́тлавых (адуш.) |
| Т. |
дзя́тлавым |
дзя́тлавай дзя́тлаваю |
дзя́тлавым |
дзя́тлавымі |
| М. |
дзя́тлавым |
дзя́тлавай |
дзя́тлавым |
дзя́тлавых |
Іншыя варыянты:
дзя́тлавы.
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дзя́тлаў дя́тлов;
~лава гняздо́ — дя́тлово гнездо́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дзя́тлаў, ‑ава.
Які належыць дзятлу. Дзятлава гняздо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯ́ТЛАЎ (Яўген Канстанцінавіч) (н. 17.5.1923, в. Бабы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1988). Скончыў Маскоўскі арх. ін-т (1950). З 1950 працаваў у г. Алматы (з 1961 гал. архітэктар горада); з 1965 — у Мінску. Быў кіраўніком майстэрні генплана ін-та «Мінскпраект», гал. архітэктарам горада (1970—74), гал. архітэктарам ін-таў «Белдзіпрагандаль» (1974—80), «Мінскпраект» (1980—85). Асн. працы: у Алматы — гасцініца «Казахстан» (1954—61), тэлецэнтр (1956—59), кінатэатр «Алатау» (1958—60); у Мінску — праект дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў Усход і Серабранка (1965—68, у сааўт.) і цэнтра горада (1969—73, у сааўт.), універсам «Рыга» і рэстаран «Свіцязь» (1978—80).
т. 6, с. 165
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́ТЛАЎ (Алесь) (Аляксандр Мікалаевіч; н. 3.6.1936, в. Туркі Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1959). Працаваў у друку, на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1980 у час. «Родная прырода». Друкуецца з 1956. Першая кн. апавяданняў «Росы на паплаве» (1974). У аповесцях «Белы месяц сакавік» (1977), «Сляды», «Начное неба ў ліпені» (абедзве 1981), «У вераснёвы вечар» (1987) даследуе духоўны свет чалавека, пытанні маралі і этыкі, праблемы адказнасці асобы перад сабой і грамадствам. Пра вясковых настаўнікаў аповесць «Брод» (1981), апавяданні «Поезд ішоў праз ноч», «Юрачка». Тэму пераемнасці пакаленняў, трагедыю Айч. вайны асэнсоўвае ў аповесці «Час даспелага жыта» (1981), апавяданнях «Вяртанне», «Жоўтае лісце», «Дана» і інш. Сутнасць змен у жыцці, горкія ўрокі мінулага спрабуе спасцігнуць у рамане «Парог» (1993), апавяданнях «Трое на прахадной», «Белыя людзі» і інш. Аўтар нарысаў, фельетонаў, твораў для дзяцей («Стрэл на белым лузе», 1985). Уздымае экалагічныя праблемы.
Тв.:
Белы месяц сакавік. Мн., 1977;
Сляды. Мн., 1981;
Вяртанне. Мн., 1987;
Парог. Мн., 1993.
І.У.Саламевіч.
т. 6, с. 165
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзя́цел, дзя́тла, мн. дзя́тлы, дзя́тлаў, м.
Лясная птушка сямейства дзятлавых з моцнай дзюбай, якой яна здабывае ежу са шчылін дрэў і расколін кары.
Хто б дзятла ведаў, каб не яго дзюба (з нар.).
|| прым. дзя́тлаў, -лава.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Дзятлаў Я. К. 3/504—505 (укл.); 7/220, 221; 12/598
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
дзя́цел
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
дзя́цел |
дзя́тлы |
| Р. |
дзя́тла |
дзя́тлаў |
| Д. |
дзя́тлу |
дзя́тлам |
| В. |
дзя́тла |
дзя́тлаў |
| Т. |
дзя́тлам |
дзя́тламі |
| М. |
дзя́тле |
дзя́тлах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Дзя́тлы
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы
|
мн. |
| Н. |
Дзя́тлы |
| Р. |
Дзя́тлаў |
| Д. |
Дзя́тлам |
| В. |
Дзя́тлы |
| Т. |
Дзя́тламі |
| М. |
Дзя́тлах |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)