дзяржа́ўны, -ая, -ае.

1. гл. дзяржава.

2. Здольны мысліць і дзейнічаць шырока і мудра, у маштабах усёй дзяржавы.

Д. дзеяч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́яч, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які праявіў сябе ў якой-н. грамадскай дзейнасці.

Дзяржаўны д.

Дзеячы культуры.

Заслужаны д. навукі (ганаровае званне).

|| ж. дзяя́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяржа́ўны

1. госуда́рственный;

дз. лад — госуда́рственный строй;

дз. дзе́яч — госуда́рственный де́ятель;

~ная та́йна — госуда́рственная та́йна;

2. уст. (обладающий верховной властью) держа́вный;

○ дз. гімн — госуда́рственный гимн;

дз. герб — госуда́рственный герб;

~нае пра́ва — госуда́рственное пра́во;

дз. крэды́т — госуда́рственный креди́т;

~ныя экза́мены — госуда́рственные экза́мены;

дз. дэпарта́мент — госуда́рственный департа́мент;

дз. арбітра́ж — госуда́рственный арбитра́ж;

~ная маёмасць — госуда́рственное иму́щество

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзе́яч, ‑а, м.

Асоба, што вызначылася ў якой‑н. галіне грамадскай дзейнасці. Дзяржаўны дзеяч. Дзеяч навукі. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Грамадскі дзеяч. □ За гады савецкай улады многа выдатных людзей з’явілася ў беларускім Палессі. Гэта дзеячы народнай гаспадаркі, дзеячы ператварэння і ўдасканалення краю, дзеячы навукі і культуры. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяржа́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дзяржавы, належыць ёй. Дзяржаўны лад. Дзяржаўны герб. Дзяржаўная мова. Дзяржаўная граніца. Дзяржаўны запаведнік. // Здольны аказаць уплыў на ход справы ў дзяржаве. [Верамейчык] павінен вырашаць задачу дзяржаўнай важнасці — знайсці магчымасць рэзкага ўздыму ўраджаю за адзін год. Дуброўскі. // Звязаны з кіраваннем дзяржавай. Дзяржаўны дзеяч. □ Кацярына .. — сапраўды дзяржаўны чалавек, чалавек шырокіх палітычных гарызонтаў, бязмежна адданы непераможнай справе партыі, справе камунізма. Бярозкін.

•••

Дзяржаўнае права гл. права.

Дзяржаўны крэдыт гл. крэдыт.

Дзяржаўным экзамены гл. экзамен.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́яч м. Funktionär m -s, -e;

дзяржа́ўны дзе́яч Stáatsmann m -(e)s, -männer, Stáatsfunktionär m;

паліты́чны дзе́яч Polítiker m -s, -;

грама́дскі дзе́яч éine Persönlichkeit [ein Vertréter] des öffentlichen Lébens;

парты́йны дзе́яч Partéifunktionär m;

кіру́ючы дзе́яч léitender Funktionär, führende Persönlichkeit;

прафсаю́зны дзе́яч Gewérkschaftsfunktionär m;

дзе́ячы маста́цтваў Künstler pl, Kúnstschaffende (sub) pl;

дзе́ячы культу́ры Kultúrschaffende (sub) pl;

дзе́ячы кінемато́графа Fílmschaffende (sub) pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дзяржа́ўны Staats-, stáatlich;

дзяржа́ўная ўла́да Stáatsmacht f -;

дзяржа́ўны лад Stáatsform f -, -en; Stáatsaufbau m -(e)s;

дзяржа́ўнае пра́ва Stáatsrecht n -(e)s, -e;

дзяржа́ўная мо́ва offizi¦élle Sprache, Stáatssprache f -, -n;

дзяржа́ўны дзе́яч Stáatsmann m -(e)s, -männer;

дзяржа́ўны пераваро́т Stáatsstreich m -(e)s, -e;

дзяржа́ўнае страхава́нне stáatliche Versícherung;

на дзяржа́ўнай слу́жбе im Stáatsdienst

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

карупцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дзяржаўны чыноўнік, палітычны або грамадскі дзеяч, замешаны ў карупцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

statesman [ˈsteɪtsmən] n. (pl. -men) дзяржа́ўны дзе́яч, палі́тык

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

politician [ˌpɒləˈtɪʃn] n. палі́тык; дзяржа́ўны, паліты́чны дзе́яч;

a consummate politician то́нкі палі́тык

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)