дзяжу́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

1. Выконваць па чарзе якія-н. абавязкі.

Д. па вакзале.

Д. ля склада.

2. Неадлучна прысутнічаць пры кім-, чым-н.

Д. ля пасцелі хворага.

|| наз. дзяжу́рства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяжу́рыць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дзяжу́ру дзяжу́рым
2-я ас. дзяжу́рыш дзяжу́рыце
3-я ас. дзяжу́рыць дзяжу́раць
Прошлы час
м. дзяжу́рыў дзяжу́рылі
ж. дзяжу́рыла
н. дзяжу́рыла
Загадны лад
2-я ас. дзяжу́р дзяжу́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дзяжу́рачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дзяжу́рыць несов. дежу́рить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяжу́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. Быць дзяжурным (у 1 знач.). Дзяжурыць ля тэлефона. □ У гарачыя дні малацьбы і адпраўкі хлеба дзяржаве Грысь сам і дзяжурыў на пароме, бо ніхто так не ўмеў наладзіць усе пераправачныя прылады, як гэта мог зрабіць стары Вячэра. Кулакоўскі.

2. Неадлучна знаходзіцца дзе‑н. пры кім‑, чым‑н. з якой‑н. мэтай. [Пан Яндрыхоўскі:] Падрыхтаваць сорак фурманак, каб дзяжурылі тут, у маёнтку. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяжу́рыць Dienst hben [tun*];

дзяжу́рыць ля ло́жка хво́рага am Btt ines Krnken wchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Дзяжу́рыць. Магчыма, запазычанне з рус. мовы (дежу́рить), дзе яно сустракаецца ўжо з эпохі Пятра I і ўзята з франц. être de jour ’быць на дзяжурстве’. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дежу́рить несов. дзяжу́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяжу́рная

‘жанчына, якая дзяжурыць

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. дзяжу́рная дзяжу́рныя
Р. дзяжу́рнай дзяжу́рных
Д. дзяжу́рнай дзяжу́рным
В. дзяжу́рную дзяжу́рных
Т. дзяжу́рнай
дзяжу́рнаю
дзяжу́рнымі
М. дзяжу́рнай дзяжу́рных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

dyżurować

незак. дзяжурыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прадзяжу́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Дзяжурыць некаторы час. Хто па зямлі, хто на якой бэльцы, так і прадзяжурылі нашы аднавяскоўцы ўсю ноч. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)