дзягця́р, дзегцяра́, мн. дзегцяры́, дзегцяро́ў, м.

Той, хто гоніць або прадае дзёгаць.

Д. заўсёды пракураны дымам і дзёгцем.

|| ж. дзягця́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. дзягця́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзягця́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дзягця́р дзегцяры́
Р. дзегцяра́ дзегцяро́ў
Д. дзегцяру́ дзегцяра́м
В. дзегцяра́ дзегцяро́ў
Т. дзегцяро́м дзегцяра́мі
М. дзегцяру́ дзегцяра́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзягця́р (род. дзегцяра́) м. дегтя́рник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзягця́р, дзегцяра, м.

Той, хто гоніць дзёгаць. Слабада, дзе жылі дзегцяры, была пракурана дымам, смалой і дзёгцем. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЗЯГЦЯ́Р (Мота Ізраілевіч) (15.7.1909, в. Пціч Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 9.11.1939),

яўрэйскі пісьменнік. Пісаў на ідыш. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1937). Друкаваўся з 1930. У кнігах апавяданняў, аповесцей і нарысаў «На рыштаваннях» (1934), «Савецкая Беларусь» (1935), «Будаўнікі» (1936), «Браты» (1937), «Верныя вартавыя» (1938), «Наша зямля» (1939) адлюстраваў падзеі грамадз. вайны, сацыяліст. пераўтварэнні ў краіне. Яго творы выключна лірычныя, у іх паэтызацыя палескага краю.

Тв.:

Бел. пер. — Апавяданні Мн., 1940.

т. 6, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дзягця́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. гл. дзягцяр.

2. Пасудзіна для дзёгцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дегтя́рник дзягця́р, род. дзегцяра́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзягця́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Жан. да дзягцяр.

2. Пасудзіна для дзёгцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

САНКТ-ПЕЦЯРБУ́РГСКІ ВЯЛІ́КІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР акадэмічны імя Г.​А.​Таўстаногава.

Адкрыты ў 1919, з 1932 імя М.​Горкага, з 1964 акадэмічны, з 1992 сучасная назва. Створаны пры ўдзеле М.​Горкага, М.​Андрэевай і А.​Блока як т-р гераічнага рэпертуару, класічнай трагедыі і высокай камедыі. Гал. рэжысёры А.​Лаўрэнцьеў (1919—22 і 1923—29), К.​Твярской (1929—34), В.​Фёдараў (1934—36), А.​Дзікі (1936—37), Б.​Бабачкін (1938-40), Л.​Руднік (1940—46), Н.​Рашэўская (1946—49), І.​Яфрэмаў (1950—52), К.​Хахлоў (1922—23 і 1954—55), Таўстаногаў (1956—89); з 1989 маст. кіраўнік К.​Лаўроў. Адкрыўся спектаклем «Дон Карлас» Ф.​Шылера. Першапачаткова ставіліся спектаклі У.​Шэкспіра, Шылера, В.​Гюго, Мальера і інш., з сярэдзіны 1920-х г. таксама творы тагачаснай драматургіі, у якіх сцвярджалася рэаліст. скіраванасць: «Мяцеж» (1925), «Разлом» (1927) Б.​Лаўранёва, «Клоп» (1929), «Баня» (1930) У.​Маякоўскага. У 1930—40-я г. т-р ставіў творы М.​Горкага («Мяшчане», «Дачнікі»), А.​Чэхава («Вішнёвы сад») і інш. Спектаклям 1950—70-х г. уласцівы ўвага да сцэн. ўвасаблення вострых і напружаных жыццёвых калізій, яркая рэаліст. форма, сац.-гіст. і псіхал. абагульненні: «Ідыёт» паводле Ф.​Дастаеўскага, «Ліса і вінаград» Г.​Фігейрэду, «Варвары» і «Мяшчане» (Дзярж. прэмія СССР 1970) М.​Горкага, «Кароль Генрых IV» Шэкспіра, «Гісторыя каня» паводле Л.​Талстога. Пастаноўкі 1990-х г. вызначаліся глыбокай распрацоўкай псіхал. малюнка роляў, пошукам сучасных выразных магчымасцей у традыц. драматургіі: «Каварства і каханне» Шылера, «Макбет» Шэкспіра, «Бацька» А.​Стрындберга, «Таленты і паклоннікі» А.​Астроўскага і інш. У т-ры ў розныя гады працавалі і працуюць акцёры А.​Абрамаў, А.​Андрэеў, Г.​Багачоў, А.​Басілашвілі, Т.​Дароніна, В.​Дзягцяр, В.​Іўчанка, Я.​Капелян, У.​Кузняцоў, Лаўроў, А.​Лаўрэнцьеў, Я.​Лебедзеў, П.​Луспякаеў, Л.​Макарава, М.​Манахаў, В.​Сафронаў, В.​Паліцаймака, І.​Смактуноўскі, У.​Стржэльчык, А.​Талубееў, М.​Трафімаў, А.​Фрэйндліх, З.​Шарко, Ю.​Юр’еў і інш.; рэжысёры Р.​Дзіцяткоўскі, Р.​Казлоў, Э.​Нюганен, М.​Пінігін, А.​Сяроў, Т.​Чхеідзе, А.​Шапіра і інш.

С.​У.​Пешын.

Санкт-Пецярбургскі вялікі драматычны тэатр імя Г.​Таўстаногава.

т. 14, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)