дзю́бель

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дзю́бель дзюбелі
Р. дзюбеля дзюбеляў
Д. дзюбелю дзюбелям
В. дзю́бель дзюбелі
Т. дзюбелем дзюбелямі
М. дзюбелі дзюбелях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзю́бель

(ням. Dübel = шып)

металічны або пластмасавы стрыжань, які адным канцом забіваецца ў сцяну, а ў другім канцы мае адтуліну з разьбой, куды ўвінчваецца шруба; выкарыстоўваецца для прымацоўвання электрычных правадоў, карнізаў для штор, кніжных паліц і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

РО́К-МУ́ЗЫКА (ад англ. roc music),

абагульненая назва сукупнасці стыляў і кірункаў сучаснай папулярнай музыкі, першавытокам якой лічыцца рок-н-рол. Сфарміравалася на мяжы 1950—60-х г. у Вялікабрытаніі і ЗША. Да канца 1960-х г. музыка ў выкананні груп «Бітлз», «Ролінг Стоўнз», і інш. часцей называлася біг-бітам. Тэрмін Р.-м. ўвайшоў ва ўжытак з 1-й пал. 1970-х г. пасля з’яўлення шэрагу калектываў, якія выконвалі гучную, жорсткую па рытме, са скажоным электронікай гучаннем інструментаў музыку. Для Р.-м. характэрны непасрэдная падача муз. матэрыялу, жывое гучанне інструментаў з істотным узмацненнем, жорсткімі рытмавымі структурамі, імкненне выказацца адкрыта, найчасцей ад першай асобы. Як правіла, гэта аўтарская творчасць (музыку і тэксты песень звычайна ствараюць удзельнікі калектыву). У канцы 20 ст. ў сувязі з глабальнай камерцыялізацыяй муз. рынку Р.-м. прайшла значную стылявую эвалюцыю ў бок спрашчэння. Найб. вядомыя калектывы Р.-м. — «Машына часу», «Аракс», «ДДТ», «Аліса», «Наўцілус Пампіліус» (Расія), «Анціс» (Літва), «Магнетык бэнд» (Эстонія), «Ляманты Відаплясава» (Украіна). З бел. калектываў Р.-м. найб. значную ролю адыгралі біт-групы «Пані-Брацця»; «Алгарытмы» (канец 1960-х г.), групы «Сузор’е» (1970—80-я г.), «Бонда», «Мроя» (1980-я г.), «Уліс», «Крама» (1980—90-я г.), «Мясцовы час», «N.R.M.», «Нейра Дзюбель» і А.​Шадзько і група «Сястра» (1990-я г.).

Дз.​А.​Падбярэзскі.

т. 13, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Тэ́бель ‘свердзел’ (ТСБМ, Мядзв., Янк., Жд. 3, Касп., Арх. Вяр., ТС), тэ́быль ‘тс’ (драг., Жыв. сл.), ты́бель ‘тс’ (Пятк. 1), тэ́бяль ‘драўляны шып’, ‘свердзел’ (Сцяшк., Скарбы), ту́бель, ты́бель, тэ́баль, тэ́бэль, тэ́бяль (Сл. ПЗБ), тэ́бель, тэ́бел, тэ́бол ‘свердзел’, ‘драўляны гвозд, шпунт’ (ТС). Праз польскую мову, дзе tybel ‘драўляны гвозд, якім злучаюць часткі драўляных вырабаў’, рэдка ‘свердзел’, што, у сваю чаргу, з с.-в.-ням. tübel ‘гвозд, калок’, якое выводзіцца са ст.-в.-ням. *(gi)tubili ‘выразка; стык; тое, што ўбілі’, ўрэшце ўзыходзіць да і.-е. *dheu̯bh‑, dhubh‑ ‘біць, дзяўбці; драўляны гвозд, клін’ (Köbler, Wörterbuch des althochdeutschen Sprachschatzen, Paderborn, 1993, 1098). Таго ж паходжання дзю́бель ‘прабойнік, клін, устаўка ў адтуліну’, што выводзіцца з н.-в.-ням. Dübel ‘гвозд, клін’, відаць, непасрэдна з нямецкай прафесійнай лексікі, магчыма, набліжанае да дзюба, дзюбаць. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 564; Вінцэнц. Сюды ж дзеяслоў тэблёваць ‘рабіць тэблем дзірку ў дрэве, свідраваць’ (ТС) і фанетычныя варыянты тэблёва́ты ‘тс’ (Сл. Брэс.), тэблява́ць ‘тс’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)