дзьму́хнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дзьму́хну дзьму́хнем
2-я ас. дзьму́хнеш дзьму́хнеце
3-я ас. дзьму́хне дзьму́хнуць
Прошлы час
м. дзьму́хнуў дзьму́хнулі
ж. дзьму́хнула
н. дзьму́хнула
Загадны лад
2-я ас. дзьму́хні дзьму́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час дзьму́хнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзьму́хнуць сов., однокр. ду́нуть, фу́кнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзьму́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да дзьмухаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзьму́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Перарывіста, з перапынкамі дзьмуць.

Д. на шклянку з гарачым чаем.

|| аднакр. дзьму́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

Д. на свечку.

|| наз. дзьму́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́нуть сов., однокр. дзьму́хнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фу́кнуть сов. фу́кнуць, дзьму́хнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Распрыхну́цца, роспрыхну́цца ’разарвацца, аддзяліцца’ (ТС). Да пры́хнуць ’пыхнуць, дзьмухнуць’ (ТС), гл. прыхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фу́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. што або на што. Дзьмухнуць або, дзьмухнуўшы, затушыць што-н.

Ф. на пыл.

Ф. са стала паперкі.

Ф. на свечку.

2. што. У шашках: зняць з дошкі шашку праціўніка пры яго памылцы ў гульні.

|| незак. фу́каць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. фу́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гумаля́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Уст. Гума ​1, рызіна. Мяч з гумалястыкі. □ Разам з гэтымі прыпасамі ляжаў мячык і чалавек з гумалястыкі, у якога трэба было толькі дзьмухнуць, каб ён загукаў, як жывы. Колас.

[Ням. Gummielastikum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́хаць (пры́хаты) ’фыркаць, чмыхаць’; ’чхаць, пырскаць’; ’выказваць незадаволенасць’ (Клім., ТС), пры́хнуць ’дзьмухнуць’ (ТС), драг. прэ́хатэ ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Укр. при́хати, пи́рхати ’пырхаць; кашляць’. З пы́рхаць (гл.) у выніку метатэзы ы і р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)