дзець, дзе́ну, дзе́неш, дзе́не; дзень; зак. (разм.).

1. Палажыць куды-н. так, што цяжка знайсці.

Куды ты дзеў ключ? Дзе ж я дзену гэтую кнігу?

2. Знайсці для каго-н. месца, прытулак.

Кацянят трэба некуды д.

(Не ведаць) куды вочы дзець (разм.) — пра адчуванне сораму.

(Не ведаць) куды рукі дзець (разм.) — пра адчуванне няёмкасці, разгубленасці.

|| незак. дзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дзе́ну дзе́нем
2-я ас. дзе́неш дзе́неце
3-я ас. дзе́не дзе́нуць
Прошлы час
м. дзе́ў дзе́лі
ж. дзе́ла
н. дзе́ла
Загадны лад
2-я ас. дзе́нь дзе́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час дзе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дзець сов., разг. дева́ть, деть; (затерять — ещё) задева́ть, подева́ть;

дзе ты дзеў маю́ кні́гу? — куда́ ты дева́л (дел, задева́л, подева́л) мою́ кни́гу?;

няма́ куды́ дз. гро́шы — не́куда деть (дева́ть) де́ньги;

не ве́даць, куды́ во́чы дз. — не знать, куда́ глаза́ деть;

гэ́тага ніку́ды не дзе́нешэ́того никуда́ не де́нешь;

не ве́даць, куды́ ру́кі дз. — не знать, куда́ ру́ки деть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзець, дзену, дзенеш, дзене; зак., каго-што (ужываецца з прысл. «дзе», «недзе», «куды», «некуды»).

Разм.

1. Палажыць куды‑н. так, што цяжка знайсці. Куды ты дзеў маю кнігу?

2. Змясціць куды‑н., знайсці для каго‑, чаго‑н. месца, прытулак і пад. — Куды ж вы .. [трусоў] дзенеце? У вальер да ўсіх? Ракітны. [Люба] пачала звязваць лахманы, каб цяпер увечары, без людскіх вачэй, вынесці іх адгэтуль назаўсёды і дзе-небудзь дзець іх. Чорны. // Выкарыстаць, патраціць. Некуды дзець час. Некуды дзець грошы.

•••

Дзець некуды (няма куды) — надта многа.

Некуды (няма куды) вачэй дзець — пра пачуццё сораму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзець разм hntun* vt, (hn)stcken vt (куды in A); гл тс падзець

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Дзецьдзець’. Звязана з прасл. *děti ’рабіць, дзець, пакласці і г. д.’ (шмат розных значэнняў; агляд гл. у Трубачова, Эт. сл., 4, 229–230). Прасл. *dě(ja)ti < і.-е. *dhe ’ставіць, класці, рабіць’. Гл. Трубачоў, там жа; Фасмер, 1, 509; Бернекер, 1, 193.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзява́ць гл. дзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзява́ць гл дзець

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дзява́ць несов., разг. дева́ть; см. дзець

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)