1. Лічба 10. //Разм. Назва розных прадметаў (цэнтра мішэні, аўтобуса, тралейбуса маршруту № 10 і пад.), якія нумаруюцца лічбай 10. Пацэліць у дзесятку. Прыехаць дзесяткай.
2. Ігральная карта з дзесяццю ачкамі. Храстовая дзесятка.
3.Разм. Тое, што і дзесяцірублёўка. — Можа, ты грошай не маеш, то я магу табе пазычыць дзесятку?Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dziesięciozłotówka
ж.дзесятка (10 злотых)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Zehnf -, -en (лік) дзе́сяць, дзеся́тка, дзеся́так
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
dycha
ж.жарг.дзесятка (10 злотых)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
паўдзеся́тка, м.
Палавіна дзесятка, пяць штук. Каля чырвонай бензінавай палонкі стаяла з паўдзесятка аўтамабіляў.Шамякін.У .. [Вадзімавым] вядзерцы трапяталася з паўдзесятка акунькоў.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mándelweiseadv па паўтара́дзеся́тка (па 15–16 штук)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
dziesiątka
dziesiątk|a
ж.
1.дзесятка;
2. дзесяты нумар; дзесятка;
mieszkać pod ~ą — жыць у дзесятым доме (пакоі, кватэры);
jechać ~ą — ехаць дзесяткай;
3. дзесяць чалавек; дзесяць штук; дзесятка;
pierwsza ~a — першая дзесятка;
4.мат. дзесятак;
jednostki i ~i — адзінкі і дзесяткі;
trafić w ~ę — трапіць ў дзесятку; пацэліць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГАЛІ́НА (Антось) (сапр.Міцкевіч Міхаіл Міхайлавіч; 13.7.1897, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 25.10.1991),
бел. пісьменнік, публіцыст, перакладчык, педагог. Брат Я.Коласа. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1917). Жыў на хутары Смольня і займаўся сельскай гаспадаркай. У час ням. акупацыі працаваў інспектарам школ. У 1944, баючыся рэпрэсій, выехаў на Захад — спачатку ў Чэхаславакію, потым у Зах. Германію. Жыў у лагеры для перамешчаных асоб, працаваў інспектарам пачатковых бел. школ, якія дзейнічалі ў лагерах. Выдаў каля дзесятка чытанак. У 1950 пераехаў у Нью-Йорк, дзе працаваў настаўнікам бел. школы, вартаўніком цвінтара. З 1952 да пач. 1960-х г. рэдактар газ. «Беларус», у 1970—81 — час. «Голас царквы». Літ. дзейнасць пачаў у 1917 («Як Мікіта бараніў сваіх», разам з Я.Лёсікам). Тэматыка яго апавяданняў і фельетонаў — жыццё сялян, семінарыстаў, фарміраванне нац. самасвядомасці беларусаў. У 1960-я г. пераклаў з царк.-слав. на бел. мову тэксты малітваў, богаслужэнняў, Евангелля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзеся́так, ‑тка, м.
1. Адзінка падліку, роўная дзесяці (пра аднолькавыя прадметы). Дзесятак яец. □ Пад Рагачовам у іх палку засталося не больш трэці байцоў і каля дзесятка танкаў.Мележ.// Дзесяць год узросту. Яму пайшоў шосты дзесятак.
2.толькімн. (дзеся́ткі, ‑аў). Назва другой ад канца лічбы мнагазначнага ліку. Клас адзінак, дзесяткаў, соцень.
3.толькімн. (дзеся́ткі, ‑аў). Пра вялікую колькасць чаго‑н. Таццяна заўважыла, што з кожнага двара праз шчыліны за .. [Лясніцкім] сочаць дзесяткі пар вачэй.Шамякін.— Часамі адзін чалавек даражэй за цэлыя дзесяткі людзей.Колас.
•••
Не з баязлівага (пужлівага) дзесятка — пра смелага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шанс, ‑у, м.
Умова, якая можа забяспечыць удачу, поспех; магчымасць. Каля дзесятка менш значных эцюдаў і эскізаў былі выстаўлены ў мастацкім магазіне, што таксама гарантавала пэўныя шансы.Васілевіч.А прастудзіцца ў загартаванага рыбалова куды менш шансаў, чым у таго, хто ўзімку горнецца да цёплай печкі.Матрунёнак.
[Фр. chance.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)