1. Адзінка падліку, роўная дзесяці (пра аднолькавыя прадметы). Дзесятак яец. □ Пад Рагачовам у іх палку засталося не больш трэці байцоў і каля дзесятка танкаў.Мележ.// Дзесяць год узросту. Яму пайшоў шосты дзесятак.
2.толькімн. (дзеся́ткі, ‑аў). Назва другой ад канца лічбы мнагазначнага ліку. Клас адзінак, дзесяткаў, соцень.
3.толькімн. (дзеся́ткі, ‑аў). Пра вялікую колькасць чаго‑н. Таццяна заўважыла, што з кожнага двара праз шчыліны за .. [Лясніцкім] сочаць дзесяткі пар вачэй.Шамякін.— Часамі адзін чалавек даражэй за цэлыя дзесяткі людзей.Колас.
•••
Не з баязлівага (пужлівага) дзесятка — пра смелага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЭКА́ДА [ад грэч. dekas
(dekados) дзесятак),
1) прамежак часу ў дзесяць дзён; трэцяя частка месяца.
2) Грамадскія мерапрыемствы, прысвечаныя якой-н. падзеі, з’яве, якія праводзяць дзесяць дзён (напр., Д. бел. мастацтва і літаратуры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Zehnf -, -en (лік) дзе́сяць, дзеся́тка, дзеся́так
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
умі́г, прысл.
Імгненна. За сталом стары падняўся, І прыціхла ўміг радня ўся.Гілевіч.З дзесятак галоў Схілілася ўміг над паперай.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяву́н, певуна, м.
1.Разм. Той, хто любіць пець і многа спявае; пяюн.
2. Певень. Другі гурток другой жывёлы. Дзесятак кур, пявун вясёлы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перабая́цца, ‑баюся, ‑баішся, ‑баіцца; зак.
Разм. Шмат разоў перажыўшы страх, перастаць баяцца. Смерці ў баі .. [Сотнікаў] не баяўся — перабаяўся ўжо за дзесятак самых безнадзейных выпадкаў.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чэкі́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да чэкіста, належыць чэкісту. Чэкісцкая работа. Чэкісцкая група. □ Тут былі пагранічнікі, з дзесятак міліцыянераў, некалькі чалавек у чэкісцкай форме.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дашчэ́нту, прысл.
Начыста, датла, ушчэнт; зусім, поўнасцю. Станцыя, як і паўстанак пад Лашычамі, была дашчэнту разбурана.Хадкевіч.Сотнікаў выпусціў дзесятак снарадаў і разнёс дашчэнту яшчэ два танкі.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́руснік, ‑а, м.
1. Паруснае судна. Па Дзвіне шнуравала некалькі катэраў з людзьмі і з дзесятак паруснікаў.Гартны.
2.Уст. Той, хто шые парусы.
3. Той, хто займаецца парусным спортам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гру́дзіцца, ‑дзіцца; незак.
Разм. Размяшчацца грудай, кучай. [Мяшкі] грудзіліся адзін на другім, нібы кінутыя да часу.Пестрак.// Збірацца ў шчыльны натоўп; скучвацца. Вакол стала грудзілася з дзесятак чалавек, якія запісвалі свае мандаты.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)