Дземяхі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Дземяхі́
Р. Дземяхо́ў
Д. Дземяха́м
В. Дземяхі́
Т. Дземяха́мі
М. Дземяха́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дземяхі (в.) 4/192; 9/280 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЕМЯХІ́,

вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля р. Ведрыч. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км на З ад Рэчыцы. 58 км ад Гомеля, 1 км ад чыг. ст. Дземяхі. 358 ж., 153 двары (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 6, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ПАРАЎКА,

вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Гомель—Калінкавічы. Цэнтр сельсавета. За 18 км на ПдЗ ад г. Рэчыца, 55 км ад Гомеля, 9 км ад чыг. ст. Дземяхі. 223 ж., 98 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі.

т. 8, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУ́ДКА,

вёска ў Беларусі, у Капараўскім с/с Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 27 км ад Рэчыцы, 68 км ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Дземяхі, на шашы Гомель—Калінкавічы. 303 ж., 123 двары (1995). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 3, с. 314

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЎТУН (сапр. Новік) Валянціна Міхайлаўна

(н. 6.4.1946, в. Дземяхі Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),

бел. паэтэса. Канд. філал. н. (1979). Скончыла БДУ (1969). Настаўнічала на Гродзеншчыне, працавала ў «Сельской газете», выд-ве «Юнацтва», у 1979—81 і з 1990 у час. «Полымя». Друкуецца з 1966. У паэт. зб-ках «Каляровыя вёслы» (1971), «На ўзлёце дня» (1977), «Метраном» (1985; Літ. прэмія імя А.​Куляшова 1986), «Лісты да цябе» (1988) размова пра час і сваё пакаленне, людзей вёскі і іх праблемы. Сутнасць яе лірыкі — маральна-этычныя ўзаемаадносіны ў грамадстве, сувязь з духоўнымі традыцыямі народа. Многія творы пабудаваны на фалькл. сюжэтах. Адна з важных тэм яе творчасці — асэнсаванне значнасці асобы бел. паэтэсы Цёткі (А.​Пашкевіч), якой прысвечаны паэмы «На зломе маланкі» (1979), «Суд Алаізы» (1985). Аўтар паэт. зб-каў для дзяцей «Мы робім казку» (1983), «Вясёлы заасад» (1986), кн. апавяданняў «Калінавая гронка залатая» (1988), артыкулаў па пытаннях фальклору ў сучаснай бел. паэзіі, перакладаў з рус. і ўкр. моў. Прэзідэнт Усебел. жаночага фонду св. Ефрасінні Полацкай (з 1993).

Тв.:

Святло народнага слова: Паэтычны лад бел. нар. песні. Мн., 1984;

Крыніца паэзіі: На шляхах эпізацыі: Кн. для настаўніка. Мн., 1987;

Крыж міласэрнасці: Раман. Мн., 1996.

В.М.Коўтун.

т. 8, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)