Джэ́к

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Джэ́к Джэ́кі
Р. Джэ́ка Джэ́каў
Д. Джэ́ку Джэ́кам
В. Джэ́ка Джэ́каў
Т. Джэ́кам Джэ́камі
М. Джэ́ку Джэ́ках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

джэ́к

‘птушка’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. джэ́к джэ́кі
Р. джэ́ка джэ́каў
Д. джэ́ку джэ́кам
В. джэ́ка джэ́каў
Т. джэ́кам джэ́камі
М. джэ́ку джэ́ках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

джэк-ло́нданаўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. джэк-ло́нданаўскі джэк-ло́нданаўская джэк-ло́нданаўскае джэк-ло́нданаўскія
Р. джэк-ло́нданаўскага джэк-ло́нданаўскай
джэк-ло́нданаўскае
джэк-ло́нданаўскага джэк-ло́нданаўскіх
Д. джэк-ло́нданаўскаму джэк-ло́нданаўскай джэк-ло́нданаўскаму джэк-ло́нданаўскім
В. джэк-ло́нданаўскі (неадуш.)
джэк-ло́нданаўскага (адуш.)
джэк-ло́нданаўскую джэк-ло́нданаўскае джэк-ло́нданаўскія (неадуш.)
джэк-ло́нданаўскіх (адуш.)
Т. джэк-ло́нданаўскім джэк-ло́нданаўскай
джэк-ло́нданаўскаю
джэк-ло́нданаўскім джэк-ло́нданаўскімі
М. джэк-ло́нданаўскім джэк-ло́нданаўскай джэк-ло́нданаўскім джэк-ло́нданаўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

джэк-по́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. джэк-по́т
Р. джэк-по́та
Д. джэк-по́ту
В. джэк-по́т
Т. джэк-по́там
М. джэк-по́це

Крыніцы: nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

джэк-по́т

(англ. jack-pot, ад jack = валет + pot = сукупнасць ставак)

самы буйны выйгрыш у латарэі за кошт далучэння́ сумы, не выйгранай у папярэднім тыражы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ДРАФІ́НЫЯ (Otididae),

сямейства птушак атр. жураўлепадобных. 11 родаў, 24 віды. Пашыраны ў стэпах і паўпустынях Афрыкі, Еўразіі і Аўстраліі. Найб. вядомыя: драфа звычайная (Otis tarda), стрэпет (Tetrax tetrax), джэк, або драфа-красуня (Chlamydotis undulata). На Пд Беларусі раней трапляліся драфа звычайная (нар. назвы дроп, крохва), занесеная ў Чырв. кнігу (1-е выд.), і стрэпет.

Вялікія і сярэдніх памераў птушкі, маса 1—23 кг. Самцы большыя за самак. Апярэнне шчыльнае, разнастайнай афарбоўкі. Шыя сярэдняй даўжыні, тоўстая. Ногі моцныя, доўгія, трохпальцыя, з цвёрдымі мазолістымі падушачкамі. Хвост кароткі. У шлюбны перыяд самцы такуюць. Гняздо на зямлі, нясуць 2—5 яец. Корм разнастайны, пераважна раслінны. Ахоўваюцца, разводзяцца штучна.

Драфіныя: 1 — драфа звычайная; 2 — джэк; 3 — стрэпет.

т. 6, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Union Jack [ˌju:niənˈdʒæk] n. the Union Jack дзяржа́ўны флаг Аб’ядна́нага Карале́ўства, «Юніён Джэк»

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

павіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Віляць некаторы час. Джэк толькі на момант азірнуўся, прывітальна павіляў гаспадару калматыя хвастом і яшчэ больш зацята аднавіў атакі на Давіда. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛУ́СМА (Lousma) Джэк (н. 29.2.1936, г. Гранд-Рапідс, штат Мічыган, ЗША),

касманаўт ЗША. Палкоўнік марской пяхоты. Скончыў Мічыганскі ун-т (1959). З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 28.7—25.9.1973 з А.Бінам і О.Гэрыятам здзейсніў палёт на мадыфікаваным касм. караблі «Апалон» і арбітальнай станцыі «Скайлэб» (двойчы выходзіў у адкрыты космас, агульны час 11,02 гадз), 22—30.3.1982 з Ч.​Фулертанам — палёт на касм. караблі «Спейс шатл» («Калумбія», як камандзір). У космасе правёў 67,47 сут.

т. 9, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІ́КАЛСАН (Nicholson) Джэк (н. 22.4.1937, г. Непцьюн, штат Нью-Джэрсі, ЗША),

амерыканскі акцёр, сцэнарыст, кінарэжысёр, прадзюсер. У кіно з 1956. Зняўся ў фільмах: «Пяць лёгкіх п’ес» (1970), «Апошні нарад» (прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Кітайскі квартал» (абодва 1974), «Палёт над гняздом зязюлі» (1975, прэмія «Оскар»), «Апошні магнат» (1976), «Ззянне» (1980), «Паштальён заўсёды звоніць двойчы» (1981), «Словы пяшчотнасці» (1983, прэмія «Оскар»), «Гонар сям’і Прыцы» (1985), «Іствікскія ведзьмы» (1987), «Бэтмэн» (1989), «Некалькі добрых хлопцаў» (1992), «Воўк» (1994), «Марс атакуе!» (1996), «Лепш не бывае» (1997), «Абяцанне» (2001) і інш. З 1971 выступае як рэжысёр і прадзюсер. Сааўтар шэрагу кінасцэнарыяў.

т. 18, кн. 1, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)