двухмато́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. двухмато́рны двухмато́рная двухмато́рнае двухмато́рныя
Р. двухмато́рнага двухмато́рнай
двухмато́рнае
двухмато́рнага двухмато́рных
Д. двухмато́рнаму двухмато́рнай двухмато́рнаму двухмато́рным
В. двухмато́рны (неадуш.)
двухмато́рнага (адуш.)
двухмато́рную двухмато́рнае двухмато́рныя (неадуш.)
двухмато́рных (адуш.)
Т. двухмато́рным двухмато́рнай
двухмато́рнаю
двухмато́рным двухмато́рнымі
М. двухмато́рным двухмато́рнай двухмато́рным двухмато́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

двухмато́рны тех. двухмото́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двухмато́рны, ‑ая, ‑ае.

З двума маторамі. На другі дзень уначы саслізнуў з чорнага неба на асветленую кастрамі пляцоўку двухматорны самалёт. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухмото́рный техн. двухмато́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dwumotorowy

двухматорны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дву... і двух...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які складаецца з дзвюх адзінак, які мае дзве адзінкі, прыкметы, напр.: двудушны, двурушны, двухгадовы, двухгалосны, двухгорбы, двухгранны, двухкапеечны, двухматорны, двухпакаёвы, двухрогі, двух’ярусны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВЕРТАЛЁТ (устарэлая назва гелікаптэр),

лятальны апарат з верт. узлётам і пасадкай, у якога пад’ёмная сіла і цяга гарыз. палёту ствараюцца лопасцямі нясучых вінтоў. Мае фюзеляж, вінтавыя агрэгаты, рухавік, шасі, органы кіравання, навігацыйныя прылады. Рух нясучым вінтам верталёта надаюць поршневыя або турбавальныя (турбавінтавыя) рухавікі (праз сістэму мех. трансмісіі), часам — непасрэдна рэактыўныя рухавікі. Бываюць аднавінтавыя (з рулявым вінтом), двухвінтавыя (сувосевыя, з падоўжным і папярочным размяшчэннем нясучых вінтоў), многавінтавыя і рэактыўныя. Скорасць верталёта да 355 км/гадз і больш, выш. палёту да 12,5 км, далёкасць да 3400 км, грузападымальнасць да 40 т. Выкарыстоўваюцца для пасажырскіх і грузавых перавозак, буд.-мантажных, геолагаразведачных і с.-г. работ, мед. абслугоўвання, тушэння пажараў і інш. Ваен. верталёты падзяляюцца на баявыя (для агнявой падтрымкі войск, процілодачныя, процітанк., трансп.-дэсантныя), баявога забеспячэння (разведвальныя, сувязныя, пастаноўшчыкі мінных загарод, запраўшчыкі і інш.), дапаможнага прызначэння (верталёты-краны, санітарныя і інш.).

Ідэю верталёта распрацаваў Леанарда да Вінчы ў 15 ст. Першы палёт (на выш. да 2 м) ажыццявіў на верталёце француз П.​Карню ў 1907. У Расіі (Кіеў) першыя верталёты сканструяваў І.І.Сікорскі ў 1909, верталёт аднавінтавой схемы ўпершыню пабудаваў Б.​М.​Юр’еў у 1910—12, першы сав. серыйны верталёт — Мі-1 канструктара М.Л.Міля (1948). Вядучыя сав. канструктары: Міль, М.І.Камаў, А.С.Якаўлеў, І.​П.​Братухін. У 1950—90-я г. пабудаваны верталёты: трансп. двухматорны турбавінтавы Мі-6, верталёт вял. грузападымальнасці В-12 канструкцыі Міля (устанавіў шэраг сусв. рэкордаў), універсальны грузавы верталёт-кран з 2 газатурбіннымі рухавікамі Мі-10К (можа несці груз да 11 т), цяжкі трансп. верталёт для буд.-мантажных работ Мі-26 (падымае груз да 20 т), двухвінтавыя сувосевыя Ка-10, Ка-15, Ка-18, Ка-25, Ка-26, шматмэтавы з 2 газатурбіннымі рухавікамі Ка-32 (грузападымальнасцю 5 т), баявыя Ка-50 «Чорная акула» і мнагамэтавы, начны і ўсепагодны Ка-52 «Алігатар» (аб’ядноўвае якасці самалёта-штурмавіка і верталёта агнявой падтрымкі). Найбуйнейшыя вытворцы сучасных мадэляў грузавых, пасажырскіх і ваенных верталётаў — Расія і ЗША (у іх жа сканцэнтраваны вядучыя канструктарскія і навук.-тэхн. сілы па распрацоўцы верталётнай тэхнікі). Гл. таксама Авіяцыя, Верталётны спорт.

Літ.:

Вертолеты. Т. 1—2. М., 1966—67;

Изаксон А.М. Советское вертолетостроение. 2 изд. М., 1981.

Верталёты: В-12 (зверху) і баявы Ка-50.

т. 4, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

twin

[twɪn]

1.

n.

1) блізьня́, двайня́ n., pl. блізьня́ты, двайня́ты

2) двайнік -а́ m.

2.

adj.

1) блізьня́чы

2) па́рны, падво́ены, здво́ены

twin beds — па́рныя або́ здво́еныя ло́жкі

a twin-engined airplane — двухмато́рны самалёт

•

- twin sisters

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)