двухдо́мныя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. двухдо́мныя
Р. двухдо́мных
Д. двухдо́мным
В. двухдо́мныя
Т. двухдо́мнымі
М. двухдо́мных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

двухдо́мныя сущ., мн., бот. двудо́мные

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двухдо́мны, -ая, -ае (спец.).

1. Такі, у якога мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных асобінах (пра расліны).

Каноплі, крапіва — двухдомныя расліны.

2. у знач. наз. двухдо́мныя, -ых. Клас раслін, у якіх мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных асобінах.

Сямейства двухдомных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДВУХДО́МНЫЯ РАСЛІ́НЫ,

віды раслін, у якіх жан. і мужч. генератыўныя (палавыя) органы знаходзяцца на розных асобінах. Кветкавыя Д.р. маюць аднаполыя песцікавыя (жан.) і тычынкавыя (мужч.) кветкі, у інш. груп Д.р. утвараюцца архегоніі (жан. палавыя органы) і антэрыдыі (мужч. палавыя органы). У флоры Беларусі Д.р. ёсць сярод кветкавых (дрэвавых — таполя, асіна, вярба; травяністых — каноплі, шчаўе, шпінат і інш.), голанасенных (ядловец), папарацепадобных, хвошчападобных, дзеразападобных, імхоў, водарасцей. Гл. таксама Аднадомныя расліны, Шматдомныя расліны.

т. 6, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

двухдо́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. двухдо́мны двухдо́мная двухдо́мнае двухдо́мныя
Р. двухдо́мнага двухдо́мнай
двухдо́мнае
двухдо́мнага двухдо́мных
Д. двухдо́мнаму двухдо́мнай двухдо́мнаму двухдо́мным
В. двухдо́мны (неадуш.)
двухдо́мнага (адуш.)
двухдо́мную двухдо́мнае двухдо́мныя (неадуш.)
двухдо́мных (адуш.)
Т. двухдо́мным двухдо́мнай
двухдо́мнаю
двухдо́мным двухдо́мнымі
М. двухдо́мным двухдо́мнай двухдо́мным двухдо́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

двудо́мные мн., сущ., бот. двухдо́мныя, -ных; рознапнёвыя, -вых;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Агаткі 1/70

- » - двухдомныя 1/70 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

двухдо́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, у якім мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных асобінах (пра расліны). Каноплі — двухдомная расліна.

2. у знач. наз. двухдо́мныя, ‑ых. Клас раслін, у якіх мужчынскія (тычынкавыя) і жаночыя (песцікавыя) кветкі знаходзяцца на розных асобінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ско́чыкі ‘агаткі двухдомныя, Antennaria dioica Gaertn.’ (Кіс.), ско́чкі ‘тс’ (Жд. 2). Відавочна, да скочыць (гл. скакаць). Матывы намінацыі не зусім ясныя, магчыма, аналагічна папярэдняму слову, таму што ад парасткаў расліны, якія ляжаць на зямлі, адрастаюць новыя разеткі лісцяў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АГА́ТКІ

(Antennaria),

род шматгадовых травяністых або паўкусцікавых раслін сям. складанакветных. Больш за 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў арктычных і высакагорных раёнах (акрамя Афрыкі). На Беларусі трапляюцца агаткі двухдомныя (агаткі dioica), нар. назвы: сухотнік палявы, кацалапкі, сухапут, аўдулькі, коткі, пух. Растуць у хваёвых лясах, на сухіх лугах і схілах.

Расліны выш. 5—30 см, двухдомныя, густа апушаныя. Кветкі белыя (двухполыя) або ружовыя (песцікавыя). Суквецце — кошык шыр. 5—6 мм. Плод — сямянка з чубком. Выкарыстоўваецца ў лек. і дэкар. мэтах.

Агаткі.

т. 1, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)