двухго́рбы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. двухго́рбы двухго́рбая двухго́рбае двухго́рбыя
Р. двухго́рбага двухго́рбай
двухго́рбае
двухго́рбага двухго́рбых
Д. двухго́рбаму двухго́рбай двухго́рбаму двухго́рбым
В. двухго́рбы (неадуш.)
двухго́рбага (адуш.)
двухго́рбую двухго́рбае двухго́рбыя (неадуш.)
двухго́рбых (адуш.)
Т. двухго́рбым двухго́рбай
двухго́рбаю
двухго́рбым двухго́рбымі
М. двухго́рбым двухго́рбай двухго́рбым двухго́рбых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

двухго́рбы двуго́рбый;

д. вярблю́д — двуго́рбый верблю́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двухго́рбы, ‑ая, ‑ае.

З двума гарбамі. Двухгорбы вярблюд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухго́рбы zwihöckerig;

двухго́рбы вярблю́д zwihöckeriges Kaml

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

двуго́рбый двухго́рбы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dwugarbny

двухгорбы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дву... і двух...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які складаецца з дзвюх адзінак, які мае дзве адзінкі, прыкметы, напр.: двудушны, двурушны, двухгадовы, двухгалосны, двухгорбы, двухгранны, двухкапеечны, двухматорны, двухпакаёвы, двухрогі, двух’ярусны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zwihöckerig a двухго́рбы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ВЯРБЛЮ́ДЫ (Camelus),

род млекакормячых сям. вярблюдавых атр. парнакапытных. 5 відаў, у т. л. 2 сучасныя: вярблюд аднагорбы, або драмедар (Camelus dramedarius), і вярблюд двухгорбы, або бактрыян (Camelus bactrianus). Пашыраны ў пустынях і сухіх стэпах Усх. Еўропы, Азіі, Афрыцы.

Даўж. цела да 3,6 м, выш. ў плячах да 2,5 м, маса да 800 кг. Поўсць вярблюда аднагорбага чырванавата-шэрая, двухгорбага — цёмна-бурая. Шыя доўгая, дугападобная. На запясцях, локцях, грудзях і каленях мазалі, таму вярблюды здольны ляжаць на гарачым (да 70 °C) грунце. Лапы шырокія, мяккія, лёгка ідуць па сыпучых пясках. У гарбах назапашваецца тлушч (да 120 кг), які расходуецца пры нястачы корму. Доўгі час (да 10 сут) могуць абыходзіцца без піцця (трацяць да 25% масы) і піць саленаватую ваду. Кормяцца раслінамі, у т. л. калючымі. Раз у 2 гады нараджаюць 1 дзіцяня. Прыручаны чалавекам больш за 5 тыс. гадоў назад. Выкарыстоўваюцца як запражныя, уючныя і верхавыя жывёлы. Ад вярблюдаў атрымліваюць малако, мяса, шэрсць, тлушч. Гл. Вярблюдагадоўля.

Вярблюды: аднагорбы (драмедар; злева); двухгорбы (бактрыян).

т. 4, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бактрыя́н

(ад цюрк. Baktria = назва старажытнай вобласці ў Сярэд. Азіі)

двухгорбы вярблюд, які ў дзікім стане водзіцца ў пустынях і сухіх стэпах Азіі і Афрыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)