Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
двуха́тамныфиз. двуха́томный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
двуха́тамны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з двух атамаў. Двухатамныя малекулы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
двуха́тамныхім. zwéiwertig
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
двуха́томныйфиз.двуха́тамны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГІДРАХІНО́Н,
1,4-дыгідраксібензол, двухатамны фенол, C6H4(OH)2. Бясколерныя крышталі, tпл 173,8—174,8 °C, шчыльн. 1360 кг/м³ (20 °C, стабільная α-мадыфікацыя). Атрыманы Ф.Вёлерам (1844).
Раствараецца ў гарачай вадзе, спірце, эфіры. Моцны аднаўляльнік, лёгка акісляецца ў n-бензахінон. Выкарыстоўваюць як праявіцель у фатаграфіі, антыаксідант для каўчукоў, харч. прадуктаў і інш., інгібітар полімерызацыі, як сыравіну ў вытв-сці фарбавальнікаў, лек. сродкаў. Раздражняе скуру, слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і вачэй, ГДК 2 мг/м³ (аэразоль).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАКАТЭХІ́Н, 1,2-дыгідраксібензол,
двухатамныфенол, C6Н4(OH)2.
Бясколерныя крышталі, у паветры на святле хутка цямнеюць. t 105 °C, tкіп 240 “С. шчыльн. 1371 кг/м³ Добра раствараецца ў вадзе, ацэтоне, этаноле, дыэтылавым эфіры. П. і некаторыя яго вытворныя знойдзены ў раслінах; могуць быць вылучаны, напр., з драўніны і прыродных смол. Выкарыстоўваюць у вытв-сці фарбавальнікаў (алізарыну і гістазарыну), пахучых рэчываў (напр., гваяколу), як зыходнае рэчыва для сінтэзу адрэналіну, кампанент фарбавальніка для футра, праявіцель у фатаграфіі. Пыл і пара П. раздражняюць скуру і слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў; ГДК у вадзе 0,1 мг/л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гліко́ль
[ад гліка- + (алкаг)оль]
двухатамны спірт, бясколерная вадкасць, без паху, салодкая на смак, выкарыстоўваецца як растваральнік, для ахаладжэння рухавікоў і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
этыленгліко́ль
[ад этылен + гр. glykys = салодкі + (алкаг)оль]
арганічнае злучэнне, найпрасцейшы двухатамны спірт, выкарыстоўваецца пры вырабе сінтэтычных смол, штучнага валакна і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэзарцы́н
(фр. résorcine, англ. resorcin)
арганічнае злучэнне, двухатамныфенол, цвёрды бясколерны крышталічны прадукт, выкарыстоўваецца ў медыцыне як сродак дэзінфекцыі, пры вырабе фарбавальнікаў, палімераў і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)