двуко́ссе, -я, мн. -і, -яў, н.

Спецыяльныя значкі (« » ці “ ”) для выдзялення ў тэксце простай мовы, цытат, загалоўкаў, а таксама слоў, ужытых ва ўмоўным або іранічным сэнсе.

Узяць цытату ў д.

Закрыць д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двуко́ссе

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. двуко́ссе двуко́ссі
Р. двуко́сся двуко́ссяў
Д. двуко́ссю двуко́ссям
В. двуко́ссе двуко́ссі
Т. двуко́ссем двуко́ссямі
М. двуко́ссі двуко́ссях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

двуко́ссе ср. кавы́чки ед. нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двуко́ссе, ‑я, н.

Знакі (« » або „ “) для выдзялення простай мовы, цытат, загалоўкаў, а таксама слоў, якія ўжываюцца ў іранічным або ва ўмоўным сэнсе. Адкрыць двукоссе. Закрыць двукоссе. Узяць слова ў двукоссе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДВУКО́ССЕ,

гл. ў арт. Знакі прыпынку.

т. 6, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

двуко́ссе н. лінгв. Ánführungsstriche pl;

◊

вучо́ны ў двуко́ссі ein sógenannter Geléhrter, Pséudogelehrter (sub) m -en, -en (іран.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

закавы́ченный узя́ты ў двуко́ссе;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

quotation marks [kwəʊˈteɪʃnˌmɑ:ks] n. pl. двуко́ссе

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

закавы́чить сов., разг. узя́ць у двуко́ссе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

inverted commas [ɪnˌvɜ:tɪdˈkɒməz] n. pl. ling. двуко́ссе

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)