дварцо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дварцо́вы дварцо́вая дварцо́вае дварцо́выя
Р. дварцо́вага дварцо́вай
дварцо́вае
дварцо́вага дварцо́вых
Д. дварцо́ваму дварцо́вай дварцо́ваму дварцо́вым
В. дварцо́вы (неадуш.) дварцо́вую дварцо́вае дварцо́выя (неадуш.)
Т. дварцо́вым дварцо́вай
дварцо́ваю
дварцо́вым дварцо́вымі
М. дварцо́вым дварцо́вай дварцо́вым дварцо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дварцо́вы дворцо́вый;

д. пераваро́т — дворцо́вый переворо́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дварцо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дварца. Дварцовая плошча. Дварцовы парк.

•••

Дварцовы пераварот гл. пераварот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дварэ́ц, -рца́, мн. -рцы́, -рцо́ў, м.

Будынак, у якім пражывае манарх са сваёй сям’ёй, а таксама вялікі і прыгожы па архітэктуры будынак наогул; палац.

Мармуровыя дварцы Венецыі.

|| прым. дварцо́вы, -ая, -ае.

Дварцовы пераварот — змена манарха прыдворнай знаццю без удзелу народных грамадскіх мас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дворцо́вый пала́цавы; дварцо́вы;

дворцо́вый переворо́т дварцо́вы пераваро́т.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паладзі́н ’доблесны рыцар, адданы свайму гаспадару або даме’ (ТСБМ). З рус. палади́н ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79), дзе праз ням. Paladin ад італ. paladino з лац. palatīnusдварцовы саноўнік’ (Фасмер, 3, 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВІ́КТАР ЭМАНУІ́Л III

(Vittorio Emanuele; 11.11.1869—28.12.1947),

апошні кароль Італіі [1900—46]. У 1922 пасля «Маршу на Рым» Б.Мусаліні прызначыў яго кіраўніком урада. Падтрымліваў фаш. дыктатуру ў Італіі. У 1943 пад пагрозай масавых хваляванняў у краіне адхіліў Мусаліні ад улады (т.зв. дварцовы пераварот 25.7.1943). Каб захаваць манархію, 5.6.1944 перадаў уладу свайму сыну Умберта, 9.5.1946 адрокся ад прастола. У выніку рэферэндуму 18.6.1946 Італія абвешчана рэспублікай.

т. 4, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАН МАН

(45 да н.э. — 6.10.23 н.э.),

старажытнакітайскі дзярж. дзеяч, імператар (9—23 н.э.). У 8 да н.э. стаў вышэйшым саноўнікам («да сы ма») імперыі Хань. Ажыццявіўшы ў снеж. 8 н.э. дварцовы пераварот, абвясціў сябе імператарам новай дынастыі Сінь. Правёў рэформы: ліквідаваў прыватную ўласнасць на зямлю, забараніў куплю-продаж зямлі і рабоў і інш. Аднак пад націскам багатых землеўладальнікаў вымушаны быў іх адмяніць. Забіты ў час нар. паўстання, якое пачалося ў краіне ў 15 н.э.

т. 3, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пераваро́т, -ту м., в разн. знач. переворо́т;

дзяржа́ўны п. — госуда́рственный переворо́т;

дварцо́вы п. — дворцо́вый переворо́т;

п. у наву́цы — переворо́т в нау́ке;

п. це́раз крыло́спец. переворо́т че́рез крыло́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЗЯК

(ад грэч. diakonos служыцель),

1) начальнік, пісьмавод канцылярыі розных устаноў у Расіі да 18 ст. Напачатку слуга князя, якому даручаліся казна і пісьмовыя справы, з 15 ст. — чын урадавай адміністрацыі, кіраўнік канцылярыі цэнтр. (т.зв. прыказа) і мясц. устаноў. Адрознівалі Дз. гасударавых (царовы, вял. князя, дварцовы), буйных феадалаў, вечавыя (пры гар. вечы), гарадскія, земскія і інш. З 16 ст. былі думныя Дз. (засядалі ў Баярскай думе). У ВКЛ функцыі Дз. выконвалі сакратар і пісар.

2) Святар у праваслаўнай царкве, у абавязкі якога ўваходзіць чытанне св. пісання і спевы на клірасе.

т. 6, с. 136

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)