Думныя дваране 9/591

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дварані́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дварані́н двара́не
Р. дварані́на двара́н
Д. дварані́ну двара́нам
В. дварані́на двара́н
Т. дварані́нам двара́намі
М. дварані́не двара́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стаўбавы́: ы́я двара́не ист. столбовы́е дворя́не

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стаўбавы́, ‑ая, ‑ое.

Гіст. Патомны, знатнага роду (пра дваран). Стаўбавыя дваране.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЕРОЛЬДМА́ЙСТАР,

службовая асоба ў Расіі ў 1722—1917, якая ўзначальвала Герольдыю (Герольдмайстарскую кантору). Выконваў функцыі герольда: загадваў складаннем гербаў, дваранскіх спісаў, сачыў, каб дваране не ўхіляліся ад дзярж. службы і інш.

т. 5, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЗНАУ́РЫ,

грузінскія дваране. Вядомыя з 5 ст. Былі патомныя і служылыя, падзяляліся на царскіх, княжацкіх і царкоўных. Валодалі зямлёй, неслі абавязковую вайсковую павіннасць. З далучэннем Грузіі да Рас. імперыі (пач. 19 ст.) атрымалі правы рас. дваран.

т. 1, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кюло́т

(фр. culotte)

кароткія штаны, якія дваране насілі ў Францыі да пач. 19 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Не́ці: нецямі не адбудзеш («ссылка на неимение», Гарэц.), параўн. рус. нетидваране, якія не нясуць дзяржаўнай службы’: пробыл в нетех. Да нет ’няма’, гл. Фасмер, 3, 68; сюды ж, паводле Карскага (2–3, 77), адносіцца і мін. пець ’невядома’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КУ́РУЦЫ (венг. kurucok ад позналац. cruciati крыжаносцы),

1) удзельнікі сял. паўстанняў у Венгрыі ў 16 ст. (з часу Дожы Дзьёрдзя паўстання 1514).

2) У 17 — пач. 18 ст. ўдзельнікі (сяляне і дваране) рухаў за незалежнасць Венгрыі ад Габсбургаў пад кіраўніцтвам І.Цёкёя і Ф.Ракацы.

т. 9, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

столбово́й стаўбавы́;

столбова́я доро́га а) гасці́нец, бальша́к, шлях; б) перен. прама́я даро́га;

столбовы́е дворя́не ист. стаўбавы́я двара́не.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)