Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Verbum
анлайнавы слоўнікпазіцыйная сістэма лічэння з асновай 2. Мае толькі 2 знакі — лічбы 0 і 1. Лік 2 лічыцца адзінкай 2-га разраду і запісваецца ў выглядзе 10 (чытаецца: «адзін—нуль»), лік 4—3-га разраду і запісваецца як 100
У Д.с.л.
М.П.Савік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
двайко́вы, -ая, -ае.
Звязаны з дзвюма велічынямі або які складаецца з двух кампанентаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
двайко́вы
прыметнік, адносны
| двайко́вы | двайко́вае | двайко́выя | ||
| двайко́вага | двайко́вай двайко́вае |
двайко́вага | двайко́вых | |
| двайко́ваму | двайко́вай | двайко́ваму | двайко́вым | |
| двайко́вы ( двайко́вага ( |
двайко́вую | двайко́вае | двайко́выя ( двайко́вых ( |
|
| двайко́вым | двайко́вай двайко́ваю |
двайко́вым | двайко́вымі | |
| двайко́вым | двайко́вай | двайко́вым | двайко́вых | |
Крыніцы:
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ПАЗІЦЫ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА ЛІЧЭ́ННЯ,
сістэма лічэння, заснаваная на прынцыпе пазіцыйнага (памесцавага) значэння лічбаў (адна і тая ж лічба мае розныя значэнні ў залежнасці ад яе месцазнаходжання ў запісе лікаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзесятко́ва-двайко́вы
прыметнік, адносны
| дзесятко́ва-двайко́вы | дзесятко́ва- |
дзесятко́ва-двайко́вае | дзесятко́ва-двайко́выя | |
| дзесятко́ва-двайко́вага | дзесятко́ва-двайко́вай дзесятко́ва-двайко́вае |
дзесятко́ва-двайко́вага | дзесятко́ва-двайко́вых | |
| дзесятко́ва-двайко́ваму | дзесятко́ва-двайко́вай | дзесятко́ва-двайко́ваму | дзесятко́ва-двайко́вым | |
| дзесятко́ва-двайко́вы ( дзесятко́ва-двайко́вага ( |
дзесятко́ва-двайко́вую | дзесятко́ва-двайко́вае | дзесятко́ва-двайко́выя ( дзесятко́ва-двайко́вых ( |
|
| дзесятко́ва-двайко́вым | дзесятко́ва-двайко́вай дзесятко́ва-двайко́ваю |
дзесятко́ва-двайко́вым | дзесятко́ва-двайко́вымі | |
| дзесятко́ва-двайко́вым | дзесятко́ва-двайко́вай | дзесятко́ва-двайко́вым | дзесятко́ва-двайко́вых | |
Крыніцы:
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КОД (
сістэма ўмоўных знакаў (сімвалаў) для перадачы, апрацоўкі і захоўвання (запамінання) інфармацыі. Канечная паслядоўнасць кодавых знакаў
Выбар К. вызначаецца ўмовамі перадачы, апрацоўкі і захоўвання інфармацыі, эфектыўным выкарыстаннем канала сувязі, забеспячэннем перашкодаўстойлівасці перадачы і
М.П.Савік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЧЭ́ННЕ,
сукупнасць прыёмаў абазначэння (запісу) і назвы натуральных лікаў. Сістэмы Л. бываюць пазіцыйныя (
Найб. дасканалыя
В.І.Бернік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫФМЕ́ТЫКА (ад грэчаскага arithmos лік),
навука, галоўны аб’ект якой цэлыя, рацыянальныя лікі і дзеянні над імі. Узнікла ў старажытныя часы з практычных патрэб чалавека лічыць і вымяраць. Для падліку вялікай колькасці аб’ектаў створаны сістэмы лічэння. Найбольш зручная дзесятковая сістэма лічэння; існуюць таксама сістэмы лічэння з асновамі 5, 12, 20, 40, 60 і нават 11 (Новая Зеландыя). З пашырэннем вылічальнай тэхнікі выкарыстоўваецца
Да пачатку нашай эры былі атрыманы дастаткова глыбокія вынікі: даказана бесканечнасць мноства простых лікаў, несувымернасць стараны квадрата і яго дыяганалі (па сутнасці доказ ірацыянальнасці ліку √2), створаны алгарытм выяўлення агульнай меры двух адрэзкаў і найбольшага агульнага дзельніка, Піфагорам знойдзены агульны выгляд цэлалікавых катэтаў і гіпатэнузы прамавугольных трохвугольнікаў, значны ўплыў на развіццё арыфметыкі зрабіў Архімед. Фундаментальнае значэнне арыфметыкі як навукі стала зразумелым у канцы 17 стагоддзя ў сувязі з далучэннем да яе паняцця ірацыянальнага ліку. Развіццё апарату сувязяў паміж гэтымі лікамі і іх рацыянальнымі набліжэннямі (у прыватнасці, дзесятковымі), а таксама вынаходства і дастасаванне лагарыфмаў (шатландскі матэматык Дж.Непер) значна пашырылі тэматыку даследаванняў. Шматлікія пытанні знайшлі вырашэнне ў лікаў тэорыі. Спроба Г.Грасмана аксіяматычнай пабудовы арыфметыкі (сярэдзіна 19 стагоддзя) завершана італьянскім матэматыкам Дж.Пеана ў выглядзе 5 аксіём: 1) адзінка ёсць натуральны лік; 2) наступны за натуральным лікам ёсць таксама натуральны лік; 3) у адзінкі няма папярэдняга натуральнага ліку; 4) калі натуральны лік a стаіць за натуральным лікам b і за натуральным лікам c, то b і c тоесныя; 5) калі якое-небудзь сцвярджэнне даказана для адзінкі і калі з дапушчэння, што яно праўдзівае для натуральнага ліку n, вынікае, што яно выконваецца і для наступнага за n натуральнага ліку, то гэта сцвярджэнне справядліва для адвольнага натуральнага ліку (аксіёма поўнай матэматычнай індукцыі). Па-за прапанаванай сістэмай аксіём застаюцца многія пытанні, у якіх вывучаецца ўся бесканечная сукупнасць натуральных лікаў, што патрабуе даследавання несупярэчлівасці адпаведнай сістэмы аксіём і больш дэталёвага аналізу сэнсу сцвярджэнняў, якія вынікаюць з яе. Як навука арыфметыка часам атаясамліваецца з тэорыяй лікаў.
Літ.:
История математики с древнейших времен до начала XIX столетия.
В.І.Бернік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)