даўба́нне Ляда або поле, апрацаванае матыкай (Слаўг.). Тое ж даўбаннё (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

До́ўбня ’доўбня’, ’дурны, цурбан’ (БРС). Слова, вядомае ў многіх слав. мовах. Параўн. ст.-рус. Долбня (уласнае імя), рус. долбня́, укр. до́вбня, ст.-чэш. dlubna, чэш. dlubna, dlubně, балг. длъ́бня (з іншым значэннем ’штосьці выдзеўбанае, заглыбленне; дзёўбанне’), балг. дыял. длъбня́ ’драўляны молат’, славен. dȏlbnjaдаўбанне, выдзёўбванне’. Прасл. *dьlbьna (паводле Трубачова, Эт. сл., 5, 207). Цікава, што ў некаторых слав. мовах гэтага слова няма (напр., у польскай, славацкай, сербскахарвацкай), што сведчыць аб дыялектным яго характары ў праславянскі час. Лічыцца вытворным з суфіксам ‑ьna (‑ьnʼa) ад дзеяслова *dьlbti ’дзяўбаць’ (Трубачоў, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

до́ўбля Узматычанае месца; ляда ці аблога, якая апрацавана ўручную (Слаўг.). Тое ж даўба́нне, даўба́цце, маты́чанне, даўбаннё (Слаўг.).

ур. Вайдоўбля (поле) каля в. Улукі Слаўг., ур. Даўбе́ншчына каля в. Гіжэнка Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)