даты́чная

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. даты́чная даты́чныя
Р. даты́чнай даты́чных
Д. даты́чнай даты́чным
В. даты́чную даты́чныя
Т. даты́чнай
даты́чнаю
даты́чнымі
М. даты́чнай даты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

даты́чная ж., сущ. мат. каса́тельная

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даты́чны, -ая, -ае.

1. Прыналежны да чаго-н., які мае пэўнае дачыненне да чаго-н.

Д. да музыкі чалавек.

Асобы, датычныя да злачынства.

2. у знач. наз. даты́чная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. У матэматыцы: прамая лінія, якая праходзіць праз пункт крывой і супадае з ёй у гэтым пункце.

Правесці датычную да акружнасці.

|| наз. даты́чнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даты́чная ж. матэм. Tangnte f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ДАТЫ́ЧНАЯ ПЛО́СКАСЦЬ да паверхні ў пункце,

плоскасць, у якой ляжыць датычная прамая да кожнай лініі на паверхні, праведзенай праз гэты пункт.

Калі паверхня вызначана ўраўненнем F(x, y, z) = 0, дзе F(x, y, z) — дыферэнцавальная функцыя, ураўненне Д. п. да гэтай паверхні ў яе пункце M0(x0, y0, Z0) мае выгляд (F′x)0 (x−x0) + (F′y)0(y−y0) + (F′z)0 (z−z0) = 0, дзе (F′x)0, (F′y)0, (F′z)0 — частковыя вытворныя функцыі F(x, y, z) у пункце M0. Д.п. да паверхні σ у пункце M0 характарызуецца тым, што адлегласць h ад гэтай плоскасці да зменнага пункта М паверхні σ пры імкненні М да M0 з’яўляецца бясконца малой у параўнанні з адлегласцю MM0.

Датычная плоскасць.

т. 6, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАТЫ́ЧНАЯ ПРАМА́Я да крывой лініі,

лімітнае становішча адпаведнай сякучай.

Няхай M0 — зафіксаваны пункт крывой l, M — іншы яе пункт. M0M — сякучая (прамая, праведзеная праз гэтыя пункты). Калі пры неабмежаваным набліжэнні M да M0 сякучая M0M імкнецца да пэўнай прамой M0T, то прамая M0T наз. Д.п. да крывой l у пункце M0. У выпадку плоскай крывой, вызначанай у дэкартавых каардынатах ураўненнем y=f(x), дзе f(x) — дыферэнцавальная функцыя, ураўненне Д.п. да яе ў пункце M0(x0, y0) мае выгляд y−y0=f′(x0) (x−x0), дзе f′(x) —вытворная функцыя f′(x) у пункце x0. Д.п. ўтварае з дадатным напрамкам восі OX вугал, тангенс якога роўны f′(x). Д.п. мае не кожная неперарыўная крывая, паколькі прамая M0M можа і не імкнуцца да лімітнага становішча або можа імкнуцца да двух розных лімітных становішчаў, калі М імкнецца да M0 з розных бакоў ад M0.

А.​А.​Гусак.

Да арт. Датычная прамая: 1 — M0T — датычная прамая да крывой L1 у пункце M0; 2 — крывая L2 не мае датычнай прамой у пункце M0.

т. 6, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

каса́тельная сущ., мат. даты́чная, -най ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. даты́чны даты́чная даты́чнае даты́чныя
Р. даты́чнага даты́чнай
даты́чнае
даты́чнага даты́чных
Д. даты́чнаму даты́чнай даты́чнаму даты́чным
В. даты́чны (неадуш.)
даты́чнага (адуш.)
даты́чную даты́чнае даты́чныя (неадуш.)
даты́чных (адуш.)
Т. даты́чным даты́чнай
даты́чнаю
даты́чным даты́чнымі
М. даты́чным даты́чнай даты́чным даты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Tangnte f -, -n матэм. даты́чная

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

НАРМА́ЛЬ (ад лац. normalis прамы) да крывой (паверхні) у зададзеным пункце, прамая, што праходзіць праз зададзены пункт перпендыкулярна да датычнай прамой ці да датычнай плоскасці. Мае дастасаванні ў дыферэнцыяльнай геаметрыі, геам. оптыцы, механіцы і інш.

Плоская крывая мае ў кожным пункце (за выключэннем некаторых асаблівых пунктаў) адзіную Н. Прасторавая крывая ў кожным неасаблівым пункце мае бясконцае мноства Н., сукупнасць якіх утварае нармальную плоскасць. Н., якая ляжыць у судатычнай плоскасці (лімітнае становішча плоскасці, што праходзіць праз 3 пункты крывой пры імкненні адлегласці паміж імі да нуля), наз. галоўнай, а Н., якая праходзіць перпендыкулярна гэтай плоскасці — бінармаллю. Датычная, гал. Н. і бінармаль утвараюць рухомы трыэдр крывой.

Да арт. Нармаль. Рухомы трыэдр да крывой у пункце Μ: N — галоўная нармаль; B — бінармаль; T — датычная да крывой; P — нармальная плоскасць.

т. 11, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)