дасле́дчыцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дасле́дчыцкі дасле́дчыцкая дасле́дчыцкае дасле́дчыцкія
Р. дасле́дчыцкага дасле́дчыцкай
дасле́дчыцкае
дасле́дчыцкага дасле́дчыцкіх
Д. дасле́дчыцкаму дасле́дчыцкай дасле́дчыцкаму дасле́дчыцкім
В. дасле́дчыцкі (неадуш.)
дасле́дчыцкага (адуш.)
дасле́дчыцкую дасле́дчыцкае дасле́дчыцкія (неадуш.)
дасле́дчыцкіх (адуш.)
Т. дасле́дчыцкім дасле́дчыцкай
дасле́дчыцкаю
дасле́дчыцкім дасле́дчыцкімі
М. дасле́дчыцкім дасле́дчыцкай дасле́дчыцкім дасле́дчыцкіх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дасле́дчыцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да даследчыка, належыць яму. Даследчыцкая работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасле́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца навуковымі даследаваннямі.

|| ж. дасле́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. дасле́дчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навуко́ва-дасле́дчыцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. навуко́ва-дасле́дчыцкі навуко́ва-дасле́дчыцкая навуко́ва-дасле́дчыцкае навуко́ва-дасле́дчыцкія
Р. навуко́ва-дасле́дчыцкага навуко́ва-дасле́дчыцкай
навуко́ва-дасле́дчыцкае
навуко́ва-дасле́дчыцкага навуко́ва-дасле́дчыцкіх
Д. навуко́ва-дасле́дчыцкаму навуко́ва-дасле́дчыцкай навуко́ва-дасле́дчыцкаму навуко́ва-дасле́дчыцкім
В. навуко́ва-дасле́дчыцкі (неадуш.)
навуко́ва-дасле́дчыцкага (адуш.)
навуко́ва-дасле́дчыцкую навуко́ва-дасле́дчыцкае навуко́ва-дасле́дчыцкія (неадуш.)
навуко́ва-дасле́дчыцкіх (адуш.)
Т. навуко́ва-дасле́дчыцкім навуко́ва-дасле́дчыцкай
навуко́ва-дасле́дчыцкаю
навуко́ва-дасле́дчыцкім навуко́ва-дасле́дчыцкімі
М. навуко́ва-дасле́дчыцкім навуко́ва-дасле́дчыцкай навуко́ва-дасле́дчыцкім навуко́ва-дасле́дчыцкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

испыта́тельский

1. выпрабава́льніцкі; дасле́дніцкі, дасле́дчыцкі;

2. экзамена́тарскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

eksploracyjny

кніжн. даследчыцкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

иссле́довательский (относящийся к исследованию) дасле́дчы; (относящийся к исследователю) дасле́дчыцкі;

иссле́довательская рабо́та дасле́дчая рабо́та;

иссле́довательский ме́тод дасле́дчыцкі ме́тад (ме́тад дасле́давання);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«МІР»,

арбітальная станцыя для палёту вакол Зямлі; праграма яе распрацоўкі і запускаў да яе касм. апаратаў. Створана ў СССР на аснове арбітальнай станцыі (АС) «Салют». Прызначана для працяглай работы касманаўтаў, прыёму экспедыцый, правядзення навук. даследаванняў і эксперыментаў, у т. л. па міжнар. праграмах.

Базавы блок «М.» выведзены на арбіту 20.2.1986; яго даўж. 13 м, дыяметр 4,2 м, маса каля 20 т, аб’ём жылых адсекаў 100 м³. Мае 6 стыковачных вузлоў, што дало магчымасць прыстыкаваць да яго астрафіз. модуль «Квант» (1987), модуль дааснашчэння «Квант-2» (1989), тэхнал. модуль «Крышталь» (1990), даследчыцкі модуль «Спектр» (1995) і навук. модуль «Прырода» (1996). Стыковачны адсек на модулі «Крышталь» дае магчымасць стыкаваць «М.» з касмічным караблём (КК) «Спейс шатл» (ЗША). У арбітальны комплекс могуць уваходзіць 1 ці 2 пілатуемыя КК «Саюз», аўтам. трансп. КК «Прагрэс» і КК «Спейс шатл» (агульная маса каля 250 т; габарытныя памеры па восях 33 × 31 × 27,5 м; аб’ём герметычных памяшканняў больш за 400 м³; энергасілкаванне забяспечваецца сонечнымі батарэямі пл. больш за 100 м²). «М.» і ўсе модулі выводзіліся на арбіту ракетамі-носьбітамі «Пратон». Касманаўты і грузы дастаўляліся КК «Саюз Т-15», «Саюз ТМ-2» — «Саюз ТМ-28», трансп. КК «Прагрэс-М» (Расія) і КК «Аглантыс», «Індэвар», «Дыскаверы» (ЗША). Першы экіпаж «М.» — Л.​Дз.Кізім і У.А.Салаўёў. На станцыі працавалі (да 29.8.1999) 103 касманаўты з 12 краін і Еўрап. касм. агенцтва, у т. л. 41 рас. (сав.) і 62 замежныя (з іх 44 з ЗША) касманаўты. Выканана (на 1.10.1999) 24 міжнар. касм. праграмы, 17 тыс. навукова-тэхн. эксперыментаў, дастаўлена 14 т навук. абсталявання. З жн. 1999 «М.» знаходзіцца ў аўтам. палёце.

У.​С.​Ларыёнаў.

Схема арбітальнай станцыі «Мір»: 1 — сонечныя батарэі; 2 — модуль «Спектр»; 3 — базавы блок; 4 — КК «Прагрэс-М»; 5 — модуль «Квант»; 6 — модуль «Прырода»; 7 — модуль «Квант-2»; 8 — КК «Саюз-ТМ»; 9 — пераходны адсек; 10 — стыковачны адсек; 11 — модуль «Крышталь».

т. 10, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)