даручы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. даручу́ дару́чым
2-я ас. дару́чыш дару́чыце
3-я ас. дару́чыць дару́чаць
Прошлы час
м. даручы́ў даручы́лі
ж. даручы́ла
н. даручы́ла
Загадны лад
2-я ас. даручы́ даручы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час даручы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даручы́ць, -ручу́, -ру́чыш, -ру́чыць; -ру́чаны; зак., каму каго-што.

1. Ускласці на каго-н. абавязак выканаць што-н.

Д. яму праверыць работу.

2. Даверыць каго-, што-н. чыім-н. клопатам, апецы.

Нагляд за дзецьмі даручылі вопытнай няньцы.

|| незак. даруча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даручы́ць сов., в разн. знач. поручи́ть; дове́рить;

д. спра́ву — поручи́ть (дове́рить) де́ло;

д. хво́рага — поручи́ть больно́го

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даручы́ць, ‑ручу, ‑ручыш, ‑ручыць; зак., што каму.

1. і з інф. Ускласці на каго‑н. абавязак выканаць што‑н.; даверыць выкананне чаго‑н. Вукрэй быў вядомы ў батальёне, як адважная, смелая, камбінатарская галава, і яму ахвотна даручылі арганізаваць і правесці разведку польскага тылу. Колас.

2. Даверыць каго‑, што‑н. чыім‑н. клопатам, апецы. Даручылі .. [дзяцей] клопатам цёці Фені, яна знойдзе.. чалавека, які прытуліць малых. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даруча́ць, даручы́ць

1. (каму-н., што-н.) beuftragen vt (j-n mit D); j-m inen uftrag ertilen;

я даруча́ю вам гэ́тае зада́нне ich beuftrage Sie mit deser ufgabe;

2. (даверыць чыім-н клопатам) zur Betruung nvertrauen; uftragen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

поручи́ть сов. даручы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дове́рить сов. даве́рыць, даручы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

препоручи́ть сов., уст. даручы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дару́чаны пору́ченный; дове́ренный; см. даручы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вве́рить сов. даве́рыць; (поручить) даручы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)