Да́рвінаў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. Да́рвінаў Да́рвінава Да́рвінава Да́рвінавы
Р. Да́рвінавага Да́рвінавай
Да́рвінавае
Да́рвінавага Да́рвінавых
Д. Да́рвінаваму Да́рвінавай Да́рвінаваму Да́рвінавым
В. Да́рвінаў (неадуш.)
Да́рвінавага (адуш.)
Да́рвінаву Да́рвінава Да́рвінавы (неадуш.)
Да́рвінавых (адуш.)
Т. Да́рвінавым Да́рвінавай
Да́рвінаваю
Да́рвінавым Да́рвінавымі
М. Да́рвінавым Да́рвінавай Да́рвінавым Да́рвінавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

НА́НДУ (Rheiformes),

нандупадобныя, страусы амерыканскія, атрад бескілявых птушак. Вядомы з верхняга пліяцэну (каля 2—7 млн. гадоў назад). 1 сям., 2 віды: Н. паўночны, або звычайны (Rhea americana), і Н. даўгадзюбы, або дарвінаў (R. pennata, або Pterocnemia pennata). Пашыраны ў стэпах і паўпустынях Паўд. Амерыкі. Трымаюцца групамі. Падвід Н. даўгадзюбага (R.p.tarapacensis) — у Чырв. кнізе МСАП.

Выш. да 170 см, маса да 50 кг. Апярэнне бураватае, шэрае. Крылы развітыя, але няздатныя да палёту. Ногі трохпальцыя. Добра бегаюць і плаваюць, кормяцца раслінамі, малюскамі, чарвямі, яшчаркамі. Палігамы. Некалькі самак (3—8) адкладваюць яйцы ў адно гняздо (да 30 яец); наседжвае самец.

Э.​Р.​Самусенка.

Нанду: 1 — паўночны; 2 — дарвінаў.

т. 11, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)