ДАРАШЭ́ЎСКІ ((Doroszewski) Вітольд Ян) (1.5.1899, Масква — 26.1.1976),
польскі мовазнавец. Чл. АН у Кракаве (1947) і Польскай АН (1952). Д-р філал. н. (1928), праф. Варшаўскага ун-та (з 1930). Рэдактар час. «Poradnik Językowy» («Моўны дарадчык», з 1932). Даследаваў словаўтварэнне, фанетыку, дыялекталогію, семантыку польск. мовы: «Манаграфія пра словаўтварэнне» (ч. 1—4, 1928—31), «Асновы польскай граматыкі» (ч. 1, 1952), «Пра культуру слова» (ч. 1—3, 1962—79), «Элементы лексікалогіі і семіётыкі» (1970) і інш. У 1931—34 вывучаў бел. нар. гаворкі Палесся. Пытанні бел. мовы разглядаў у арт. «Роднасць моў у святле фактараў дыялекталогіі» (1939). Дзярж. прэмія Польшчы 1969.
т. 6, с. 52
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Зэдаль ’услон’. З польск. zedel, zydel < с.-в.-ням. sidel (Дарашэўскі, 10, 1372).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саквіста́тар старое ’судовы выканаўца’ (Сл. ПЗБ, Скарбы). З польск. sekwestrator ’тс’. Апошняе з лац. seqwestrator ’тс’ (Дарашэўскі, 8, 128).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абарлю́хта ’фрамуга’ (Сцяц.); обэрлюхт ’верхняя рама акна, якая адчыняецца як фортачка’ < польск. oberluft ’тс’ < ням. Oberluft ’тс’ і ’верхняе паветра’ (Дарашэўскі, V, 434).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сапежы́нка ’гатунак грушы’ (Нас.), сапяжа́нка ’тс’ (Касп., Сцяшк. Сл.). Польск. sapieżanka ’тс’. Ад імя князя Сапегі, з садоў якога паходзіў гэты гатунак груш (Нас., 573; Дарашэўскі, 8, 65).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́йза ’валацуга’ (корб., Нар. лекс.). Польск. і каш. łajza ’тс’. Дарашэўскі (4, 254) мяркуе, што, магчыма, яны па ходзяць з ням. Laus ’вош’. Аднак можна дапусціць, што ад łazić ’лазіць’, як укр. лазя, лаза ’валацуга’, ’змяя’. Дыфтонг ‑ай‑ надае экспрэсіўнасць, магчыма, пад уплывам лексемы лайдак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пстры́ца 1 ’адзін з прыёмаў кідання сцізорыка пры дзіцячай гульні ў ножык, трымаючы яго пальцамі за канец вастрыя’ (гродз., Нар. словатв.). Да пстрыкаць, пстрык (гл.).
Пстры́ца 2 ’кола з паглыбленнем для шнура’ (гарад., Сл. ПЗБ). З польск. tryca ’паглыбленне ў бэльцы для шнура’ < ням. Fritze ’пад’ёмны дыск’ (Дарашэўскі, 7, 135).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Відок 1 ’віднае месца, відовішча’; ’адкрытае, высокае месца’ (Бел.-польск. ізал.), ст.-бел. видокъ ’відовішча, агляд’ (з XVIII ст.) запазычана з польск. widok ’тс’ (Булыка, Запазыч., 62).
Відок 2 ’чалавек, які добра бачыць’ утворана ад відзець (< видети) і суф. ‑ок (паводле тыпу ходо́к). Такім жа чынам можна тлумачыць паходжанне польск. widok (Дарашэўскі, Podstawy, 1, 287).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зы́мсік ’карніз у мураваных збудаваннях, у печы’ (маладз., гродз., Янк. Мат.; Мат. Гом.). Рус. арханг. зы́мза ’карніз уздоўж унутраных сцен, пад акном, паліца’, зы́нза ’тс’, польск. gzyms ’карніз’, gzymsik (< ням. Gesims, Дарашэўскі, 2, 1394). Бел. форма з польск. са стратай пачатковага g‑. Рус. можа быць незалежнай з ням. ці перанесенай з польск. праз бел. Параўн. гзымс (у Ц. Гартнага).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)