да́рам

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
да́рам - -

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

да́рам, прысл.

Тое, што і дарма (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

да́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. да́р дары́
Р. да́ру даро́ў
Д. да́ру дара́м
В. да́р дары́
Т. да́рам дара́мі
М. да́ры дара́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дары́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Дары́
Р. Даро́ў
Д. Дара́м
В. Дары́
Т. Дара́мі
М. Дара́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прамо́ўца, -ы, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто выступае з прамовай, а таксама чалавек, які валодае дарам гаварыць прамовы.

Таленавіты п.

|| прым. прамо́ўніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

юро́дзівы, -ая, -ае.

1. Дурнаваты, блізкі да вар’яцтва.

Ю. хлопец.

2. у знач. наз. юро́дзівы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Ва ўяўленні рэлігійных людзей: вар’ят, які валодае дарам прадказання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цудатво́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.

1. У хрысціянстве: святы, які праславіўся дарам тварыць цуды (у 1 знач.).

У кутку гарэла лампадка перад абразамі цудатворцаў.

2. перан. Той, хто робіць што-н. дзівоснае, надзвычайнае.

Гэта быў не проста ўрач, а сапраўдны ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

А́ВЕЛЬ,

паводле біблейскай міфалогіі сын Адама і Евы, пастух авечак, забіты з зайздрасці старэйшым братам Каінам за тое, што бог Яхве аддаў перавагу дарам Авеля. У пераносным значэнні — бязвінная ахвяра жорсткасці, правобраз усіх праведнікаў, якія церпяць ганенні.

т. 1, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

красамо́ўства, ‑а, н.

Уменне гаварыць прыгожа і пераканаўча; прамоўніцкі талент. [Мажухіна] валодала сапраўдным дарам красамоўства, умела гаварыць прыгожа, узнёсла і шчыра, па-майстэрску чытала паэтычныя творы. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nnütz

1. a бескары́сны, дарэ́мны

2. adv дарэ́мна, да́рам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)