дапя́ць, -пну́, -пне́ш, -пне́; -пнём, -пняце́, -пну́ць; -пні́; зак. (разм.).

1. да каго-чаго. Дайсці, дабрацца куды-н.

Ратуючыся, ён аж да Масквы дапяў.

2. чаго. Дамагчыся, дасягнуць чаго-н.

Яна свайго дапне.

3. Зразумець што-н.

Слухаў, слухаў, але не адразу дапяў.

|| незак. дапіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапя́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дапну́ дапнё́м
2-я ас. дапне́ш дапняце́
3-я ас. дапне́ дапну́ць
Прошлы час
м. дапя́ў дапя́лі
ж. дапя́ла
н. дапя́ла
Загадны лад
2-я ас. дапні́ дапні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час дапя́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дапя́ць сов., разг.

1. доби́ться, дости́чь;

2. (куды) дойти́, очути́ться (где)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапя́ць, ‑пну, ‑пнеш, ‑пне; ‑пнём, ‑пняце; зак.

Разм.

1. Дайсці, дабрацца куды‑н. І куды толькі .. [Пятро] не кідаўся, куды не ездзіў шукаць якой рады ад страшэннай хваробы: дапяў да Кіева, аж некуды на цёплыя воды. Сабаленка. Не магла [Вера] дачакацца, пакуль вернецца Пятро з работы, спытала ў людзей, дзе носяць, і дапяла на сенажаць. Пальчэўскі.

2. Дамагчыся, дасягнуць чаго‑н. [Марыля:] Не такой падатлівай натуры.. [Сымон] у мяне ўдаўся. Хоць галавой наложыць, а свайго мусіць дапяць. Купала.

3. Зразумець што‑н., разабрацца ў чым‑н. Кляпнёў зразумеў, што яго далікатна просяць вымесціся з кабінета, толькі не адразу дапяў — завошта? Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапя́ць разм.

1. (дабрацца куды-н.) kmmen* vi (s); gelngen vi (s); inen bestmmten Ort errichen;

2. (дамагчыся, дасягнуць чаго-н.) durch nstrengung errichen; errngen* vt, gelngen vi (s) (zu D);

3. (зразумець што-н.) sich zurchtfinden* аддз.; dahnter kmmen*; kaperen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Дапя́ць. Гл. дапну́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапіна́ць гл. дапяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дапяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапіна́ць несов., разг. добива́ться, достига́ть; см. дапя́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dahnter kmmen

* vi (s) даве́дацца, ске́міць, уця́міць, дапя́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)