Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
даме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Частка рэсурсаў сеткі Інтэрнэт, якая кіруецца адным серверам.
2. Частка сімвальнага прадстаўлення адраса сайта, аддзеленая кропкай.
|| прым.даме́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
даме́нм., в разн. знач. доме́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
даме́н, ‑а, м.
Асабістае зямельнае ўладанне феадала ў Заходняй Еўропе ў сярэднія вякі.
[Фр. domaine.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дамен 4/132; 6/603
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМЕ́Н
(франц. domaine ад лац. dominium уладанне),
поўная і спадчынная форма зямельнай уласнасці ў сярэдневяковых краінах Еўропы. Каралеўскі Д. узнік на аснове прысваення каралём вярх. уласнасці на зямлю племя, народа, уключаў вотчыну, крэпасці, гарады, угоддзі і інш.; павялічваўся за кошт канфіскаваных зямель феадалаў і царквы. На тэр. Беларусі ў 11—13 ст. існавалі даменіяльная зямельная ўласнасць і ўмоўнае землеўладанне князёў і баяр, якое ў пісьмовых крыніцах вядома як воласць (у краінах Зах. Еўропы наз. бенефіцыі). У ВКЛ у 14—18 ст. гаспадарскі Д. утвараўся з радавых уладанняў дынастыі вял. князёў, а таксама з прысвоеных маёнткаў інш.літ. і бел. князёў. У выніку аграрнай рэформы (гл.Устава на валокі 1557, Валочная памера) гаспадарскія двары былі ператвораны ў фальваркі, узніклі староствы і жаноміі. Сеньярыяльны Д. (баярскі, магнацкі) — частка вотчыны феадала, якая была яго непасрэднай уласнасцю і дзе ўладальнік, выкарыстоўваючы працу залежных сялян, вёў сваю даменіяльную гаспадарку.