Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
даматка́ны, ‑ая, ‑ае.
Вытканы хатнім, саматужным спосабам (пра матэрыю, тканіну). Даматканае палатно. Даматканае сукно.// Зроблены, пашыты з такой тканіны. Даматканы настольнік. Даматканая світка. □ У куце, між акон, — стол, засланы палатняным, даматканым абрусам.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
домотка́ныйдаматка́ны, саматка́ны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нагаві́цы, ‑аў; адз.няма.
Разм. Штаны. Апрануты быў [Шэмет] у шэры даматканы курцік, перацягнуты путам, і зрэбныя, да калень.. нагавіцы.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дама...(гл. дома...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «дома...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: дамарослы, дамасед, даматканы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Парця́нік, парцяк ’спадніца з саматканага палатна’ (ДАБМ, 934), парцяк (Інстр. I), парцюк (Бяльк.), парцянік, парцяна, парцяк (Мат. Гом.), парцянік ’даматканы парцяны матэрыял у клетку’ (Сл. ПЗБ), парцянікі ’штаны з даматканага матэрыялу’ (Сл. ПЗБ), парціна ’адзенне (льняное)’ (Мат. Гом.), парцянкі ’анучы’ (Шпіл.). Дэрываты ад пар цяньку порт?.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЎКАВЫ́СКА-КАМЯНЕ́ЦКІ СТРОЙ,
традыцыйны комплекс бел.нар. адзення на Панямонні; бытаваў у асяроддзі сялян і дробнай шляхты ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў Ваўкавыскім, Пружанскім і Камянецкім р-нах. Гарнітур жаночага летняга адзення складаўся з кашулі, спадніцы, фартуха, гарсэта (неабавязкова), пояса, галаўных убораў і ўпрыгожанняў. Кашуля з глыбокім разрэзам пазухі і высокім стаяча-адкладным каўняром; уздоўж рукавоў і па цэнтры кашулі чырвонымі або чырвона-чорнымі ніткамі вышывалі раслінныя, зааморфныя і геаметрычныя ўзоры. Сакавітасцю бурачковых, малінавых, фіялетава-сініх фарбаў, арнаментальнай узорыстасцю нізу вылучаліся спадніцы-андаракі з вертыкальнымі складкамі. Арнамент яркіх кантрастных паскаў і клетак дапаўняўся рознакаляровымі пальметамі (зоркамі, кветкамі) уздоўж ніжняй дамінуючай паласы шляка. Фартух шылі з адной (радзей дзвюх) полкі белай ільняной тканіны ці паркалю, аздаблялі фальбонамі, вышыўкай процягам або гладдзю. Гарсэт з чорнай шарсцянкі аздаблялі паліхромнай вышыўкай расліннага арнаменту, каляровай аблямоўкай — зрэзы верхняга крыса, проймаў і гарлавіны. Традыцыйныя галаўныя ўборы (наміткі, чапцы, каптуры) з чырвонага ці сіняга паркалю, шарсцянкі або бардовага атласу аздаблялі тасёмкай бліскучага жоўтага галуну і гафрыраваным паскам белага цюлю. Аснову мужчынскага летняга адзення складалі кашуля, нагавіцы, даматканы рознакаляровы пояс. Кашулю з адкладным каўняром сціпла аздаблялі чырвонай вышыўкай на каўняры і падоле. Нагавіцы шылі з суровага палатна або пярэстай паўшарсцянкі. Мужчынскае і жаночае верхняе адзенне складалі світы-сярмягі, кажухі і інш.
М.Ф.Раманюк.
Ваўкавыска-камянецкі строй. Жанчыны ў летнім адзенні. Вёска Мікалаева Камянецкага раёна.