Дамаскае царства 4/129; 5/181

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДАМА́СКАЕ ЦА́РСТВА,

старажытная дзяржава ў Сірыі ў 11—8 ст. да н.э. Вядома з асіра-вавілонскіх і егіп. крыніц і Бібліі. Засн. арамеямі. У пач. 10 ст. падпарадкавана Ізраільскаму царству, з сярэдзіны стагоддзя самастойнае. З канца 10 ст. прэтэндавала на гегемонію ў Сірыі. Найб. магутнасці дасягнула ў пач. 8 ст. да н.э. У 732 да н.э. заваявана Асірыяй.

т. 6, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дама́скі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дама́скі дама́ская дама́скае дама́скія
Р. дама́скага дама́скай
дама́скае
дама́скага дама́скіх
Д. дама́скаму дама́скай дама́скаму дама́скім
В. дама́скі (неадуш.)
дама́скага (адуш.)
дама́скую дама́скае дама́скія (неадуш.)
дама́скіх (адуш.)
Т. дама́скім дама́скай
дама́скаю
дама́скім дама́скімі
М. дама́скім дама́скай дама́скім дама́скіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)